Вяртанне рэліквіі

07.06.2012 г. адбылася падзея, якую нельга будзе выкрэсліць з нашай гісторыі. Адбылося вяртанне на Радзіму трэцяга выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. На жаль, у архіўных, бібліятэчных і музейных зборах Беларусі такое выданне да гэтага часу адсутнічала. Гісторыя вяртання рэліквіі доўгая, амаль дэтэктыўная. Але сёння на афіцыйнай цырымоніі прэзентацыі выдання склалася ўражанне, што каб не наш народны міністр Латушка, то і зараз бы хадзілі б беларусы ў лапцях, без Статута, баз першага кадыфікаванага збору закаонаў у Еўропе.   Андрэй Радкоў Але. Яшчэ паўгады таму студэнт БДУ Андрэй Радкоў пачаў перамовы з маскоўскім калекцыянерам, які выставіў рарытэтнае выданне на аўкцыён. Да яго намаганняў далучыўся загадчык аддзела Нацыянальнага гістарычнага архіву Зміцер Яцкевіч, а падтрымку сваёй ініцыятывы па вяртанні нацыянальнага скарбу знайшлі яны не ў сталічных міністэрскіх кабінетах, а ў Магілёве, у Музеі гісторыі гораду, у яго дырэктара Аляксея Бацюкова. Аляксей Бацюкоў Гэта не першы вопыт сумеснай працы. Трошкі болей за паўгады таму іх супольнымі намаганнямі пры велічэзнай ахвярнай грашовай падтрымцы грамадскасці,  ў Магілёў, у музейныя фонды,  быў вернуты Часоўнік 18 ст. Зміцер Яцкевіч Зараз жа  энтузіясты-паплечнікі распачалі працу па збору сродкаў для выкупу Статута. А паспольспва не падкачала. За сціслы тэрмін было сабрана траціна сумы, а гэта ні многа,  ні мала 15 тысячаў даляраў. І тут прыйшла сур’ёзная дапамога. Дапамога з Масквы, з боку тамтэйшага беларуса, ураджэнца  Магілёва, журналіста, пісьменніка Валерыя Казакова, які паспрыяў у пошуках генеральнага фундатара выкупу кнігі – расійскай кампаніі “Альпары”. Вось так і артымалася. Андрэй Радкоў, Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў, Валерый Казакоў, беларускае паспольства і “Альпары”. Калева сумесных намаганняў – і Статут наш. А саме прыемнае тое, што рарытэт не застанецца ў Мінску,  а будзе захоўвацца і экспанавацца ў Магілёве, у будынку адноўленай ратушы. Па праву. Па шчырасці. Па сумленню. Стутут на Беларусі. Гэта сімвал. Сімвал вяртання закону. Паклон усім, хто дытычны да гэтай падзеі..
08.06.12 0:06
загружаются комментарии

Антон Астаповіч