Мярыла для рэстаўрацыі

"Около одного миллиарда рублей в текущем году будет освоено в ходе реставрации легенды истории — древнего Пустынского Свято-Успенского мужского монастыря, расположенного недалеко от Мстиславля." Такое бравурнае паведамленне тутбай перапосціў з урадавай "Рэспублікі"  http://news.tut.by/culture/295700.html.  Заўважце, ніколі ніхто не гаворыць аб якасці рэстаўрацыйных прац, іх адпаведнасці навукова-метадычным падыходам. У нашай Сінаявокай адзінае мярыла для ўсяго, і для рэстаўрацыі таксама - асваенне грошай. А на самой справе, як трапна ў народзе гавораць - распіл бабла. І яшчэ адна думка - паўтары мільярды нашыя перадавікі сацыялістычнай рэстаўрацыі засвоілі для таго, каб адно ражно на вежы Нясвізскага замку замяніць на другое. Работы па замене цягнуліся ўсяго толькі два дні - дэмантаж кранам крыжовай бочкі, ці цыбуліны, зняццё з каркасу наверша пакрыцця і цыбулепадобных шчытоў, пакрыццё застаўшайся пасля цыбуліны канструкцыі каркасу медным лістом, уладкаванне зверху заместа шпілю з залатой сферай варонняга гнязда, мантаж пры дапамозе крана на вежу. Вось вам увесь цыкл прац за два дні. Кошт - паўтара мільярды. Так адзін мільярд у Пустынках на засваенне - гэта многа ці мала?  А па 300 млн. на Крэўскі і Гальшанскі замкі згодна з раздзіманай да немагчымасці праграмай "Замкі Беларусі"? Для мяне асабіста - паўтарыміл'ярднае ражно на вежы ў Нясвіжы - мярыла "прафесіяналізму" тых, хто афіцыйна дапушчаны да працэсу рэстаўрацыі. Паказчык, што лепей паступовая дэградацыя помнікаў з надзеяй, што ў перспектыве з'явяцца спецыялісты, якія змогуць працаваць ашчадна, з улікам лепшага вопыту рэстаўрацыі помнікаў, працай якіх мы будзем ганарыцца. А зараз што ёсць то ёсць. І здольнасць засвоіць грошы - асноўны кваліфікацыйны паказчык..
21.06.12 15:51
загружаются комментарии

Антон Астаповіч