Старший разрешил

Прачытаў цікавы рэпартаж аб выказванні намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Семянкевіча наконт высотнага будаўніцтва ў Мінску. Адразу хочацца прывесці дзве яго фразы, а затым паразважаць над іх сутнасцю.   Першае выказванне. "На маю думку, вышыннае будаўніцтва дапушчальнае ў Мінску на праспекце Пераможцаў, дзе цяпер узвялі будынак на месцы былой кавярні „Рэчанька“,  — адзначае Дзмітрый Семянкевіч у інтэрв’ю газеце „На будоўлях Мінска“.  А вось і другое. "Я лічу вялікай горадабудаўнічай памылкай вышынны жылы дом над Свіслаччу, які пабудаваны з удзелам маскоўскіх інвестыцый. Ён візуальна скараціў прастору зялёнай зоны ракі Свіслач, зрабіў яе дваровай тэрыторыяй і практычна знішчыў маштаб Траецкага прадмесця" Тое, што чыжоўскі дом ля Траецкана памылка - вядома ўсім. І не проста памылка, а элементарнае крымінальнае злачынства, па якому, рана ці позна, будуць працаваць праваахоўныя, нармальныя праваахоўныя, органы нармальнай, а не сучаснай Беларусі. Так што Дзмітры Семянкевіч нічым новым не здзівіў. А вось заява пра комплекс хмарачосаў у раёне Нямігі - вельмі паказальная. Чым тады Семянкевіч адрозніваецца ад Чыжа і прадажных чыноўнікаў Мінкульта, дзякуючы якім у абыход заканадаўства паўстала ражно ля Траецкага. Праспект Пераможцаў побач з Нямігай - гэта Гістарычны цэнтр Мінска, ці тэрыторыя непасрэдна прымыкаючая да яго. Высотны аб'ект быццам бы архітэктара Цэйтліна на месцы "Рэчанькі" - кандыдат на разборкі з праваахоўнымі органамі ў перспектыўнай прававой Беларусі. І вось намеснік міністра архітэктуры публічна заклікае да татальнага парушэння заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. І будуць парушаць. Як жа ж. Старший разрешил..
18.07.12 12:28
загружаются комментарии

Антон Астаповіч