Рэкамендавана не вякаць!

Літаральна сёння на сайце "Савецкай Беларусі", ці "Беларусі сёння" з'явіўся матэрыяльчык пад назвай "Палки в колёса здравого смысла. О пользе и издержках общественных обсуждений" http://sb.by/post/133780/. Змест артыкула адпавядае назве. Грамадскае меркаванне - гэта палкі ў колы нават не здароваму сэнсу, а геніяльнасці нашых "слуг народа". Зразумела, што Якубовіч са сваім вернаподанным, а хутчэй за ўсё за дзяржзарплату прыкормленным калектывам па адпаведным заказе рыхтуе грунт для адмены грамадскіх абмеркаванняў, апошняга аплоту ад чынавенскага гвалту і квітнеючай карупцыі ў сферы горадабудаўніцтва. Усё паступова ідзе да таго, што сярэднестатыстычны грамадзянін Сінявокай павінен толькі працаваць на карысць начальства, не разважаць, не вякаць і нават, каб пёрднуць, прытрымлівацца зацверджанага на самым версе графіка, ці толькі з пісьмовай згоды начальства. Ну гэта ўсё лірыка. Самае галоўнае, што ў інфармацыйнага пасылу ёсць аўтар. Запомніце яго імя - ВІКТАР ПАНАМАРОЎ. А ў аўтара ёсць бос, без ўзгаднення якога аўтар нават слова не напіша, думкі не падумае. Гэта ПАВЕЛ ЯКУБОВІЧ. Так што, гражданы і старушкі, задавайце ім свае пытанні наконт іх радзення за краіну і народ. Можна пісьмова, абавязаны адказаць, па адрасу: вул. Б.Хмяльніцкага, 10 а, Мінск, 220013, газета "Беларусь сёння", а можна і па электронай пошце [email protected].
18.07.12 23:30
загружаются комментарии

Антон Астаповіч