Мінскія прафесіяналы ад архітэктуры і рэстаўрацыі.



На сон яшчэ раз узгадаю пра СБ, пра г-на Панамарова, яе журналіста,  і пра яго яго артыкул “Палки в колеса здравого смысла-2” (http://sb.by/post/133981/). У матэрыяле ёсць цудоўнейшая фраза – “Именно Минск и показывает, чего стоят настоящие профессионалы”.

Не магу не згадзіцца і прывяду выдатны прыклад. Пра прафесіяналаў ад нашай рэстаўрацыі.  

Пры разбудове ў 19-м ст. двара мужчынскага бернардынскага кляштару ў Мінску выкарыстоўвалі, як традыцыйную чырвоную цэглу, так і цэглу з  гліны са спецыяльнымі дабаўкамі, каб пры апале атрымліваўся не чырвоны, не тэракотавы, а пясковы колер.

Фрагменты такіх аўтэнтычных муроў захаваліся з боку Малой Барнардынскай, сучаснай Герцэна.

І вось прафесіяналы з Мінскпраекта пад мудрым і прафесійным навуковым кіраўніцтвам Сяргея Багласава і пры прафесійным садзейнiчанні Мінкульта “ажыццяўленню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны” адраджаюць “аўтэнтычнае” асяроддзе пры так званым аднаўленні зруйнаваных кляштарных муроў.

А чаму пра архітэктараў і астатніх гаворка? Таму што рабацягі на аб’екце  выконваюць не свае фантазіі, а тое што ў праекце закладзена праектыроўшчыкамі, узгоднена навуковым кіраўніком і Мінкультам.

А што, цэгла жоўная, і такая прыго…, прабачце, красівая, куды ўжо старой, гістарычнай. А што, маглі б і кабанчыкам.

Я люблю гэты горад і яго дойлідаў.


30.07.12 23:46



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч