Двулічча галоўнага “ахоўніка”



Літаральна ўчора з’явіўся матэрыял на сайце  ”Свабоды”, прысвечаны працам у Сынковіцкай царкве (http://www.svaboda.org/content/article/24670617.html). А ў матэрыяле велмі цікавыя выказванні начальніка Ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта Ігара Чарняўскага.

Не магу не ўтрымацца, каб не выказаць сваю думку з нагоды сынковіцкіх падзей.

Чарняўскі гаворыць, што Пушкіну быў выдадзены дазвол з умовай распрацоўкі і ўзгаднення ў Мінкульце навукова-абгрунтаванай праграмы правядзення прац. І толькі пасля ўзгаднення праграмы Пушкін павінен быў бы прыступаць да раскрыцця.

Словы Чарняўскага пра тое, што Пушкін нешта парушыў - поўная туфта. Адказнымі з’яўляюцца за сітуацыю менавіта Чарняўскі і яго падначаленыя, бо дазвол даецца толькі на падставе ўзгодненай праграмы прац. А ў сувязі з тым, што сынковіцкая царква - помнік 1-й катэгорыі, праграма павінна праходзіць праз узгадненне навукова-метадычнай рады.

І што б Пушкін не рабіў, якую б авантуру не праварочваў, ён мае на гэта права, бо ў яго на руках дазваляльны дакумент. І нават калі ён нешта сапсуе, праваахоўныя органы нічога яму не зробяць, бо Алесь прыкрыты паперкай.

А вось чаму Чарняўскі не анулюе дазвол на правядзенне прац, калі дазвол выдадзены з парушэннем усталяванай заканадаўствам працэдуры? А не анулёўвае яго таму, што гэта будзе ўжо фармальным прызнаннем неправавых дзеянняў мінкульта, самога Чарняўскага, ў дачыненні да гісторыка-культурнай спадчыны.

Неправавых дзеянняў, якія і раней былі, але расквілі буйным кветам пры ўсенароднаабажаемым Латушку.
09.08.12 12:59



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч