Задалбалі спекуляцыі

Усё па-нашаму, па-беларускі. Варта было агучыць аб тым, што распрацаваны прапановы па наданню статуса рухомых помнікаў лакаматывам з Брэсцкага музея чыгуначнай тэхнікі(http://www.svaboda.org/content/article/24696797.html) , як адразу нашыя "рупліўцы" пачалі галасіць пра распіл усіх паравозаў і цеплавозаў на металалом( http://news.tut.by/society/308668.html) .  І чаму нашыя "абаронцы" спадчыны нічога не робяць, каб яе абараніць, а толькі лямантуюць. Як з Бабруйскім касцёлам нашыя шаноўныя БХД-шнікі. Вызначыліся б, што яны бароняць - спадчыну, ці міжканфесійны мір. А калі спадчыну, то чаму не заўважаюць падобных праблем, маю на ўвазе пажар, на іншых безгаспадарчых аб'ектах гісторыі і культуры? (http://bchd.info/index.php?newsid=6972) І чаму заўважылі ў свой час толькі надпісы у касцёле, якія неслі яўна зневажальны і правакацыйны змест? Што, іх значыць цалкам задавальняюць графіці на помніках зместу: "Тут быў Вася" ці ўвогуле ўсім вядомыя надпісы з трох літар. Я "Цой" маю на ўвазе..
04.09.12 22:56
загружаются комментарии

Антон Астаповіч