Развагі пасля прэсканферэнцыі

Пасля прэсканферэецы, якую мусіў даваць у панядзелак,  шматлікія СМІ як звар'яцелі. "Астаповіч падае ў суд на Латашку, Астапоаіч падае ў суд на Латушку!!!" І ўсе спасылаюцца на БелаПАН. Я нават не агучваў нічога пра суд. Адкуль толькі назва ўзялася? На БелаПАНе ў матэрыяле з прэканферэнцыі пададзена ўсё што гаварылася, але пра суд, тым больш пра падачу заявы ў суд на Латушку ні слова. Не тое што я люблю гэтага фацэта, не тое, што я не хачу з ім і Мінкультам сварыцца. Проста, калі справа тычыцца спрэчкі з дзяржорганам, то на дзяржорган у суд і падаецца.  Калі б мне падаваць у суд не на Мінкульт, а на канкрэтную асобу, то гэта асоба КУраш, бо ўсе дакументы па ахове спадчыны ідуць за яго, намесніка мінстра, подпісам.   Ды і ў суд каб падаваць не проста дзеля шуму, а дзеля сапраўды карыснай  справы, трэба падаваць заяву кваліфікавана. Трэба прайсці спачатку ўсе дасудовыя інстанцыі.  інакш гэта будзе "пук" прыпраўлены, праўда, добрай дозай піяру. У нашым выпадку, каб справу вырашыць,  я падаў матэрыялы ў Генпракуратуру. І спадзяюся, што справа будзе вырашана. Пра свае дзеянні я напісаў пасля з'яўлення матэрыялаў з адыёзнай назвай. Нават рассылку з тлумачэннем сітуацыі зрабіў.  Можна пра гэта прачытаць на http://pomniki.budzma.org/news/pres-kanfyerencyya-padvyadzyenny. Але нашым самым незалежным СМІ на свеце нас...ць на аб'ектыўнасць. Ніхто не адрэагаваў, ніхто не нават не адкарэктаваў матэрыялы.  Вельмі прыкра, калі робяцца такія памылкі (пакуль назавем дадзеную з'яву памылкай), асабліва ў журналістыцы. Дарэчы цікавая гісторыя з'яўлення матэрыяла, якая не ў лепшым свеце малюе прафесіяналізм журналістаў.  Матэрыял з амаль што скандальнай назвай  з'явіўся на "Свабодзе", затым яго перапосцілі на "НН", потым "Хартыя", "Партызан", і гуляе "касяк" па свеце. Дарэчы, падача ў ключы такім матэрыялаў, на маю думку, падрывае рэпутацыю чалавека, каму матэрыял прысвечаны. З'яўляюцца звычайнай правакацыяй.  У адной толькі  назве матэрыялу  мяне выставілі дурнем. Бо любы пісьменны ў сферы аховы спадчыны чалавек, і не толькі ў гэтай сферы, проста любы цвяроза думаючы чалавек, прачытаўшы адну толькі назву артыкула "Астаповіч падае ў суд на Латашку" , скажа: "Здурнеў Астаповіч, глузды паплылі ў бедалагі". Так што дзякую журналістам за падтрымку. А напрыканцы хацелася б заўважыць, хто б за развал сферы аховы помнікаў не нёс бы непасрэдную адказнасць, напрыклад, той жа Кураш ці Чарняўскі, з Латушкі ўсё роўна адказнасць не здымаецца. Ён правадзейны міністр, ён нясе адказнасць за працу сваіх падначаленых. Пад яго кіраўніцтвам створаны ўмовы практычна поўнага прававога бязмежжа ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, без яго ўдзелу і патранату не паднялі б галовы курашы-чарняўскія. І, сапраўды, мне пасля прачыткі некаторых прыватных каментароў вельмі прыкра ад пазіцыі нашых так званых "свядомых". Такое ўражанне, што яны гатовы ў задніцу цалаваць апошняга нягодніка толькі за тое, што ён палымяныя пустыя прамовы на беларускай мове прамаўляць будзе. Такія крытэрыі, як прафесіяналізм, прыстойнасць,  для нашых шматлікіх "нацыянальных змагароў" адсутнічаюць..
11.10.12 0:14
загружаются комментарии

Антон Астаповіч