Скажыце ўрэшце праўду

Увесь мінулы тыдзень інфармацыйную прастору проста калаціла ад трэллеру ў стылю “Бульбаш-Хол”. Страшылка павінна скончыцца і дабро перамагчы. А як жа, бо за справу ўзялася сама гоп-кампанія, сама “Гавары праўду”. Не прйдзе і паўгады, а іх тытынічнымі намаганнямі “Бульбаш-Хол” будзе рэарганізаваны ў музей таталітарызму, ці рэпрэсій. Не ведаю ў які дакладна, але нешта такое блізкае. Гэта так, прымроілася. Быццам бы ўсё цудоўна, але ў мяне асабіста шмат пытанняў. Вось адно. Скажыце, панове,  ўрэшце рэшт праўду. Вы будзеце сапраўды да канца працаваць па заяўленаму накірунку, ці пагуляўшыся ў чарговы раз у змагароў з чорнымі варожымі сіламі Вы зноўку распачнеце новую гульню, калі гэтая абрыдне? А задаць пытанне мяне прымусіла адна акалічнасць. Калісці гучна Вы заявіліся на “Будкантроль”. Пашумелі, пашумелі і перасталі.  А зараз што? Праблем ў будаўнічай сферы не хапае? Усё вырашана? Нааадварот. Іх вышэй крышы. Вось і зараз выстаўлены на грамадскае абмеркаванне чарговы аб’ект, які парушае ўсё і ўся, і які проста нанясе чарговы ўдар па нашаму Гістарычнаму цэнтру, бо мусіць аб’ект з’явіцца на скрыжаванні Валадарскага і Гарадскога Валу. Ужо ад пачатку не толькі праект мае парушэнні, але і сама працэдура яго абмеркавання   не вытрымана ў адпаведнасці з прававымі дакументамі. Вось гэтая праблема чамусці Вашым “Будкантролем” покуль праігнаравана. Ды і як інакш, калі асобы з “Будкантролю” ужо бароняць Курапаты. І ініцыююць загадзя невыканальныя ў нашых умовах захады. Па шматлікіх прычынах невыканальныя. Не толькі па палітычных. Так што пара ўжо дарослымі станавіцца і кідаць гуляць у гульні. Пара хоць з адной ініцыятывай працаваць сістэмна, без шуму, гвалту і крыку.  Таму,  не кідаючы курапацкую праблему (калі заявіліся, так хоць да атрымання адмоўнага пісьмовага  адказу з Мінаблвыканкама пратрымайцеся ў тэме), вяртайцеся да “Будкантролю”. Вось тут сапраўдная дзейнасць, карысная і неабходная. Праўда, калі ў яе галаву ў чарговы раз піяр не ставіць. І адкажыце праўду на другое пытанне. Калі дарослымі станеце?.
31.10.12 11:06
загружаются комментарии

Антон Астаповіч