У юбілей паўстання ад баязліўца Астаповіча



Учора з’явіўся матэрыял на “Нашай ніве”,  у якім апублікаваны ліст журналіста і выдаўца Віктара Хурсіка ў рэдакцыю, а прычыны ліста  - спрэчкі з ананімным апанентам, а па каментарам вынікае  – з гарадзенскім гісторыкам Алесем Смаленчуком. Праблемы спрэчкі не ведаю. Чаму? Таму што, шчыра кажучы, яна мне не цікавая. У мяне сфармаваўшыйся погляд і на асобу Каліноўскага, і на паўстанне, і на прысутнасць у паўстанні “беларускага” пытання. Таму меркаванні Хурсіка і Смалянчука мяне неяк не тычацца.

Справа нават не ў матэрыяле. З’явілася думка, якую падаў у каментах, што мае рацыю Віктар, калі заяўляе, што неналежная ўвага надаецца ўвекавечванню памяці падзей і асобаў  1863 – 64 гг. І паразважаў, што ўвекавечваць памяць трэба рэальнымі справамі, а не дэкларатыўнымі акцыямі, па тыпу ўсталявання свечак пад бел-чырвона-белымі-сцягамі.

У шэрагу каментароў у адказ ад нейкага чарговага ананіма, шмат што даведаўся пра сваю персону. Нават пра развал працы Таварыства і ўскосна пра сваю працу, якая робіцца вымушана, мабыць праз жывёльны жах.  Дзякую, заўсёды успрымаю любую інфармацыю. І пачынаю палемізаваць. Але палеміка амаль суткі спынена. Мяч я на другі бок поля закінуў, а ён дагэтуль не вяртаецца.

А сам думаю, няўжо нешта такое занадта крыўднае я напісаў? Вось, калі ласка, паглядзіце на здымак. Прабачце, якасць не надта, але ўсё бачна добра. Гэты здымак зроблены 02.12.2012 г. у Якушоўцы Свіслацкага раёна, на месцы, дзе стаяла сядзіба ў якой у дзяцінстве і юнацтве жыў Кастусь Каліноўскі.    Гэта парэшткі старой лядоўні, якая пераўтворана ў сметнік. Вось я і думаю, што ёсць большым ушанаваннем памяці Каліноўскага? Перыядычныя, 2-3 разы на год мерапрыемствы пад сцягамі, ці з аналагічнай перыядычнасцю працы па добраўпарадкаванню месца, якое павінна быць святым для кожнага грамадзяніна Беларусі?
.
20.01.13 17:59
загружаются комментарии

Антон Астаповіч