Удакладненне да маiх інтэр’ю

Удзячны двум інтэрнэт-рэсурсам http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=52960, http://news.tut.by/society/331591.html за магчымасць выказаць свае думкі, магчыма  нейкія і не такія, як след, але гэта менавіта мой погляд, мая пазіцыя,  і ні на цалю я ад іх не хачу адступіцца.

Хацелася б проста ўнесці пэўнае ўдакладненне, бо з учорашняга вечара нейкая непрыемная няёмкасць цісне. Прагучала ў інтэрўю думка аб маіх нефармальных адносінах з Генпракуратурай. Шчыра кажучы, мару пра іх, але не маю.

Проста гаворка спачатку шла пра фармат працы Таварыства з Генпракуратурай і яе аддзелам па нагляду за выкананнем прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства, а потым проста распавёў, нават без думкі аб уваходжанні матэрыялу ў публікацыю, што маю сяброў у шэрагу нашых праваахоўных органаў, якія любяць нашую спадчыну, хварэюць аб ёй,  і бывае, што ўвечары за куфлем піва абмяркоўваем набалелыя праблемы.

Для мяне гэтыя сустрэчы – проста велічэзны падарунак, бо пачуць нармальную параду, атрымаць у нефармальным коле пэўны прававы і працэдурны досвед – гэта проста вялікая ўдача.

Разумею ўсе цяжкасці і нязручнасці няўдзячнай журналісцкай працы, разумею, што цяжка выбудоўваць і рыхтаваць да публікацыі інтэр’ю, матэрыял якога здабываўся практычна ўжо месяц таму. І без усялякіх прэтэнзій проста шчыра прашу, каб не было лыжачкі дзёгця (olei ricini) у бочцы мёду, мабыць трэба матэрыялы высылаць на вычытку і ўзгадненне.

Ну а перад Генпракуратурай усё роўна няёмка атрымалася. Таму як могуць, хай прабачаць. Сапраўды прыкра, навакт  і не трошкі.   
.
24.01.13 14:16
загружаются комментарии

Антон Астаповіч