Развагі аб Варбургу


Сайт газеты “Новы час” паведаміў, што культуролаг Ала Сідаровіч, выкладчыца ЕГУ Алена Саўко, гісторык, дацэнт Гродзенскага дзяржуніверсітэта Іна Соркіна, палітолаг, юрыст Наталля Васілевіч, загадчыца аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Бабкова і гісторык, доктар гуманітарных навук, Цэнтра габрэйскіх даследванняў ЕГУ Андрэй Замойскі звярнуліся да журналістаў і грамадзян Літоўскай Рэспублікі з адкрытым лістом http://novychas.info/kultura/brest_abaranicie_kaloniju_vabu/ 


Але, на маю думку, позна піць баржом, калі пячонка з’едзена цырозам. Я разумею лепшыя памкненні людзей, якіх ведаю асабіста, якіх паважаю, з якімі робім агульную справу. Але запозна зараз, і заявы нічога не дадуць.Праблема калоніі імя Фэлікса Варбурга на высокі ўзровень была вынесена яшчэ ўвесну 2010 г. Разглядалася праблема на Навукова-метадычнай радзе, і калегіяльнае рашэнне адкрывала добрыя перспектывы не толькі для захавання, але і для рэгенерацыі калоніі.
На жаль, магчымасці страчаны. На жаль, усе заклікі Рэспубліканскага савета Таварыства аховы помнікаў да канкрэтных асобаў з г. Брэста, якія найграмчэй “абаранялі” і “абараняюць” помнікі ў горадзе, у тым ліку і Варбург, прыкласці ўсе намаганні, каб выканаць рашэнне Рады, а калі няма магчымасцяў, то распрацаваць прапанову па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці ўнікальнаму ансамблю драўлянай забудовы, засталіся не пачутымі.


Таму па вясне мінулага году ўласнымі сіламі, бо стала зразумела, што вышэйузгаданыя “абаронцы” спадчыны здольны толькі на соплі, а не на справу, пасля самастойнага збору гістарычнага матэрыялу Рэспубліканскі савет Таварыства выйшаў сам з прапановай па наданню статуса помніка калоніі. Але было позна. На пляцоўцы ўжо сядзеў інвестар, ішло праектаванне. Але нягледзячы на гэта хоць аднаму будынку, але статус быў нададзены. І гэта дазволіла прадугледзіць пры распрацоўцы Праекта дэтальнай планіроўкі квартала фрагментарную рэгенерацыю невялічкага кавалку калоніі, што ўвогуле ўнікальна ў нашых сучасных варунках.


І зараз я разумею ўсе памкненні калегаў, але ўжо позна. Праектная дакументацыя ў межах інвестыцыйнай дамовы распрацавана ў адпаведнасці з прававымі і тэхнічнымі нормамі, з улікам тых рэгламентаў, якія павінны выконвацца пры правядзенні прац у блізкасці ад помнікаў архітэктуры. Нягледзячы на свой скепсіс, я паважаю ініцыятыву звароту ў Літоўскую рэспубліку, паважаю пазіцыю сваіх калег. Цікава толькі адно, чаму зноўку праблемамі брэсцкіх помнікаў заклапочаны менчукі, гарадзенцы, але самыя “вядомыя” брэсцкія “змагары” за спадчыну адпачываюць.











.
01.03.13 16:24
загружаются комментарии

Антон Астаповіч