Калі гэта не карупцыя, то што гэта? Ідэальная схема дзяржаўнага мэнэджмэнту?

Брэсцкі гарвыканкам зноўку аджыгае. Прыслалі адтуль адказ на запыт майго калегі з Брэста па справах аховы спадчыны, ён жа яшчэ з’яўляецца гарадскім каардынатарам Руха “За свабоду", Дзяніся Турчаняка па лёсу помніка архітэктуоы, жылога будынка па вул. Астроўскага, 10 у Гістарычным цэнтры Брэста.   Для мяне гэты адказ не сакрэт, ён быў мне скінуты адразу для напісання чарговых матэрыялаў у чарговыя органы.


А адказ сапраўды, не адказ, а песня. Сутнасць вельмі элементарная. У 2009-м па прапанове Брэсцкага гарвыканкаму будынку, які разглядаецца, і не толькі яму, навукова-метадычная рада парэкамендавала надаць статус помніка. Пастановай Саўміна ў 2010-м такі статус нададзены, калі ўжо будынак мае афіцыйны статус помніка, а гэта табу на яго знішчэнне, у 2011-м выканкам заключае інвестдамову на ўзвядзенне на гэтым месцы шматкватэрнага і адпаведеа шматпавяріховага дому.


Будынак – перашкода інвестпраекту. Вынік – у 2013-м  з’яўляецца прапанова гэты і не толькі гэты будынак пазбавіць статусу помніка і ў перспектыве “грохнуць”. А самае небяспечнае ў тым, што ёсць і ідэялагічная падстава ўжо для такіх ініцыятыў. Гэта з’явіўшыйся па ініцыятыве Тозіка   даручэнне Савета Міністра РБ ад 23.03.2013 № 05/206-88 аб неабходнасці аналізу існуючага Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ўнясення прапаноў па яго скарачэнні.


У год беражлівасці выкінем на сметнік вялікую колкасць нашых помнікаў за непатрэбнасцю нашым дзяржаўным мужам, а ў Брэсце нават пляцовачкі для інвестараў расчысцім. Мабыць прыбытковая гэта справа. Толькі ці захочуць разбірацца, хто і як на такой справе зарабляе нашыя доблесныя праваахоўнікі. Паглядзім.






.
25.04.13 10:42
загружаются комментарии

Антон Астаповіч