Dura lex, sed lex

Цікавая сітуацыя. Пра тое, што лісты вяртаюцца, калі дасылаеш іх на паштовы адрас "Гавары праўду", з фармулёўкай адсутнасці такога адрасу ужо пісалася. А адрас паштовы ўказаны на сайце ГП. 

Дакладна такі ж ліст, як для ГП, быў пасланы і на паштовы адрас БХД. Ліст вярнуўся за незапатрабаванасцю на пошце.

Партыі БНФ і БХД па сканчэнні ўсталяванага заканадаўствам тэрміну ўвогуле не накіравалі адказаў на адрас Таварыства аховы помнікаў.

Ладна там ГП ці БХД. З іх ўзяткі гладкі. Структуры незарэгістраваныя. Шчокі раздзімаюць, а на самой справе не існуюць, нават няма як на іх паскардзіцца. Як можна скардзіцца на неіснуючае. Гэта за межамі здаровага сэнсу.

А вось тое, што БНФ і АГП не адказалі - сімптаматычна. Закон адзін для ўсіх. І Закон патрабуе ад любых юрыдычных асоб даваць адказы па сутнасці на звароты максімум напрацягу 30 дзён, гэта ці то дзяржаўныя органы, ці грамадскія аб'яднанні, ці прадпрыемствы і г.д.

Прайшло больш чым 30 дзён, як лісты дасылаліся заказнымі пакетамі, але.... Поўны Маркес - "Палкоўніку ніхто не піша!". Самае цікавае, што, калі БНФ і АГП палітычныя партыі, то несумненна прэтэндуюць на ўладу, нават самую маленькую. Нездарма зноўку БНФ будзе гуляцца ў перадвыбарчую кампанію, так сказаць, заваёўваць мясцовыя органы ўлады.

Зараз ужо з іх боку поўнае ігнараванне закону. Калі яны ў сістэме ўлады яшчэ ніхто. Уяўляю, што ж будзе, калі адбудзецца іх прыход ва ўладу? Пытанне цікавае. Толькі ці дачакаемся мы на яго адказу непасрэдна ад іх саміх? Не думаю.
.
27.05.13 1:59
загружаются комментарии

Антон Астаповіч