Падарунак да ўсебеларускага свята

3 ліпеня – гэта дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў. Дата стала сваеасаблівай, бо менавіта яна зараз асацыюецца з вызваленнем усёй Беларусі і афіцыйна святкуецца, як Дзень Рэспублікі. У прынцыпе шмат ужо напісана і паказана пра гэты дзень у бягучым  годзе  і без мяне. Але…

Ёсць што з гэтай нагоды і мне паведаміць, над чым паразважаць. Яшчэ ў лютым месяцыу ад імя Таварыства аховы помнікаў пайшла ў Міністэрства культуры прапанова па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці (помніка гісторыі) будынку былой інфекцыйнай бальніцы Мінскага гета.

Не проста так хадайнічала Таварыства аб статусе - у час Другой сусветнай вайны, з моманту ўтварэння гета ў г. Мінску, у будынку размясцілася інфекцыйная бальніца гета, у якой пры актыўнай арганізуючай ролі яе галоўнага ўрача – Льва Куліка дзейнічала падпольная група гета, існаваў явачны пункт для сувязі з партызанамі, пункт прыёму зводак Савінфармбюро, адбываўся збор медыкаментаў для падпольных і партызанскіх баявых груп і вязняў гета. Кіраўнік падпольнай групы, Леў Кулік,  быў схоплены нацыстамі пры спробе ўсталяваць сувязь з вязнямі мінскай турмы і растраляны.
У 2010-м на будынку з’явілася мемарыяльная шыльда ў гонар гераічных і трагічных падзей Другой  сусветнай, звязаных з будынкам, але шыльда мемарыяльная не пакідае шанцаў захавацца будынку, узведзенаму ў 30-х гг. 20 ст.,  які знаходзіцца побач з метро “Фрунзенская”, па вул. Кальварыйская, 3-а, у вельмі прывабным для інвестараў месцы. А што такое інвестпраекты ў Мінску мабыць кожны ведае. Нават пад стэлу на Плошчы Перамогі ўжо падбіраюцца. А памяць трэба захоўваць, і захаваць яе можна захаваўшы матэрыяльныя свкдчанні мінулых падзей. Гэта і з’явілася прычынай прапановы, якая рабілася па супольнай ініцыятыве Таварыства аховы помнікаў і Рамана Куліка – сына загінулага падпольшчыка.
Але не так думае нашая Навукова-метадычная рада пры Мінкульце. Устрымаліся яе члены ад надання статуса помніка будынку. Вырашылі, што не варты таго будынак, што мемарыльнай шыльды хопіць, ды і мабыць зусім не асэнсавалі тых трагічных падзей, бо адмову сфармулявалі вельмі цікава – страта будынкам архітэктурных асаблівасцяў. Мы ім пра вайну, а яны нам пра гзымсікі на фасадах.
Праглядаючы наш Дзяржспіс можна там пабачыць вельмі цікавыя аб’екты, нават такія, як Свята-Елісавецінскі манастыр у Навінках, на ўскрайку Мінска. І думаеш пасля гэтага – чым сучасныя будынкі, узведзеныя літаральна колькі год таму, заслужылі права  стаць насуперак вызначаным у законе крытэрыям помнікам. Адказу няма. Застаецца толькі гадаць – можа архітэктура там геніяльная, а можа яшчэ што?
А вось з будынкам былой інфекцыйнай бальніцы Мінскага гета ўсё наадварот. І згодна крытэрыям аб’ект варты быць помнікам, і ўсё ў парадку з дакументальнымі падцверджаннямі тых крытэрыяў, і нават архітэктурнае аблічча ён амаль не страціў, што вызначыць лёгка па фотаздымках можна, фасады толька затынкавалі. І будынак гэты не варты быць помнікам. І таксама застаецца гадаць – гэта што? Сваеасаблівы падарунак нашай Навукова-метадычнай рады да 3 ліпеня?
А можа ўсё значна прасцей? Можа проста сядзяць у радзе трошачку антысеміты?



09.07.13 0:57



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч