З гарматы па вераб’ях


У пачатку першага паўгоддзя бягучага году Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь ажыццявіў праверку сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны нашай дзяржавы. У ведамственым выданні КДК, у 2-м нумары часопіса “Дзяржаўны кантроль” за чэрвень 2013 г. размешчаны артыкул Леанарды Малец, спецыяліста дадзенага ведамства, якая непасрэна прымала ўдзел у правядзенні праверкі.

Прыведзеныя ў артыкуле высновы па выніках праверкі - даўно ўсім, хто да сферы аховы помнікаў мае дачыненне, вядомы і так. Ствараецца ўражанне, што амаль два месяца праверачных прац - гэта стрэл з гарматы па вераб’ях. Дробязі. Асноўная праблема - а гэта ўзгадненні праектаў, якія ў перспектыве ці то якасна і незваротна мяняюць нашыя помнікі, ці ўвогуле іх знішчаюць, засталася па-за ўвагай кантрольных органаў.

Застаецца канстатаваць, што вынік праверкі пакуль толькі адзін, і тое негатыўны - жаданне скараціць Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якое агучана старшынём КДК А.Якабсонам, і якое сфармулявана ў адпаведным даручэні Саўміна. Спадзявацца на змену пазіцыі спецыялістаў Мінкульта ці Навукова-метадычнай рады, якія вельмі часта “здаюць” аб’екты ва ўгоду інвестарам ці тым ці іншым дзяржорганам, покуль не выпадае.

А з тэкстам артыкула можна пазнаёміцца ніжэй.






10.07.13 20:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч