Ахова помнікаў праз прызму Любчанскага замку, альбо ці вытрымае замак аблогу?


Адбылося на мінулым тыдні, а дакладней чацвертага чысла, чарговае пасяджэнне навукова-метадычнай рады. Звычайнае пасяджэнне, але для мяне асабіста яно стала знакавым. Разглядалася на пасяджэнні канцэпцыя рэстаўрацыі Любчанскага замку. Распрацоўвала канцэпцыю “Белрэстаўрацыя”, галоўным архітэктарам праекту быў Андрэй Карпук, а заказчыкам выступаў  фонд “Любчанскі замак”, дырэктарам якога з’яўляецца Іван Пячынскі.

Не буду засяроджвацца на ўсіх праблемах, якія звязаны з працамі на вышэйузгаданым гісторыка-культурным аб’екце, на канфліктных сітуацыях, на тых парушэннях элементарных працэдур, якія ўсталяваны заканадаўствам,  для выканання прац на помніках з боку кіраўніцтва фонду.

Для саміх сябе яны знайшлі апраўданне. Вельмі простае. У дзяржавы грошай на замак няма, з боку дзяржавы ніякіх крокаў па рэстаўрацыі ансамблю не адбываецца, фонд адшуківае для гэтага магчымасці і рэсурсы, прыцягвае валанцёраў, адным словам, робіць высакародную справу. Дзяржава ў дзярме, а фонд у белым фраку і пальчатках.

Таму можна законы гэтай дзяржавы ігнараваць, можна пляваць на тыя механізмы, якія прадугледжаны нарматыўна-прававымі дакументамі ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны, можна ігнараваць міжнародныя дакументы – хартыі, каныенцыі, якія павінны быць настольнай асзбукай для любой асобы, якая хоць самае апасродкавае дачыненне да кансервацыі і рэстаўрацыі мае.

Менавіта сыходзячы са сваіх амбіцый, паталігічнага жадання стварыць свой, і,  як здаецца,  ў перспектыве ўласны замак,  і было непасрэдна Іванам Пячынскім сфармулявана тэхзаданне для распрацоўшчыкаў канцэпцыі. І не маючы дастатковага аб’ёму навукова-даследчых матэрыялаў, маючы толькі суб’ектыўныя ўяўленні аб вобразе і характары замкавых пабудоў, аўтары стварылі вобраз абарончай спаруды, які заснаваны толькі на гіпатэтычных здагадках, нягледзячы на тое, што святая святых усіх рэстаўратараў – Венецыянская хартыя, вызначае, што рэстаўрацыя павінна засноўвацца толькі на дакладных навуковых матэрыялах і павінна спыняцца там, дзе пачынаецца загадка. Аўтарская творчая думка і рэстаўрацыя – рэчы несумяшчальныя.

І вось пасяджэнне рады. Абмеркаванне канцэпцыі. Не буду адымаць шмат часу, але паведамлю, што пан Пячынскі ў сваім жаданні пабудовы замкаў дайшоў нават да Анатоля Тозіка, да віцэ-прэм’ера, каб заручыцца яго падтрымкай пры ўзгадненні праекта, які нічога агульнага з рэстаўрацыйнай думкай не мае. Дык вось, канцэпцыя абмяркоўваецца на пасяджэнні.  Літаральна ўсе выступоўцы –  аўтары праекта, сябры рады, запрошаныя спецыялісты,  ў адзін голас сцвярджаюць пра адсутнасць падставовых матэрыялаў для прыняцця падобных рашэнняў і пра гіпатэтычнасць прадстаўленага варыянту.

Ужо нават і на душы неяк пасвятлела, з’явілася думка, што накіруе рада канцэпцыю на перапрацоўку, бо вельмі небяспечна патакаць жаданням асобаў, якія ігнаруюць “правілы гульні” пры працах  на помніках, і нават публічна заяўляюць, што ведаць нічога не хочуць пра навукова-метадычныя падыходы да замку, бо хочацца яго з усіх бакоў закрыць сцяной. Якая там Венецыянаская хартыя, калі па тэрыторыі помніка нейкія там пабочныя асобы хадзіць могуць!

Але пасяджэнне рады было не трывіяльным. Нездарма я ўзгадаў пра віцэ-прэм’ера. Усё гэта сваю ролю адгуляла. На пасяджэнні прысутнічаў сам міністр культры Барыс Святлоў, які да навукова-метадычнай рады аніякага дачынення згодна заканадаўства не павінен мець. І падымаецца пан міністр у канцы абмеркавання, і гаворыць начальственым голасам блізкае да наступнага: “канцэпцыя мабыць і ражно, але узгадніць яе трэба”. І ўсе прысутныя сябры рады, акрамя двух дружна галасуюць “за”.

Асабіста для мяне гэтая падзея стала не столькі сведчаннем беспрадметнага адміністрацыйнага ціску на калегіяльны орган для прыняцця камусці патрэбнага рашэння. Мяне здзівіла, што патрэбнае рашэнне, якое нічога агульнага не мае з навукова-метадычнымі м прававымі падыходамі,  было прынята не пад моцным ціскам нейкага там крутога іныестара, як зачастую адбываецца, асабліва па праектах у гістарычных цэнтрах нашай сталіцы і буйных нашых гарадоў. Мяне здзівіў узровень “падзення”  Мінкульта і навукова-метадычнай рады. Пра навуковага кіраўніка замку, Аляксандра Кропатава і гаварыць не хочацца.  На яго ніхто і не ціснуў, а канцэпцыю ён узгадніў таму, што “Антонавіч папрасіў”.  Працытаваў Кропатава амаль да тэксту.

Атрымліваецца, што любая асоба,  практычна з вуліцы, зараз здольна выгібаць сваю лінію у галіне рэстаўрацыі і кансервацыі. Галоўнае нейкім чынам заўпэўніць у сваіх “святых” намерах вышэйстаячае начальства. Вось тут у мяне да Івана Пячынскага просьба. Так шмат праблем у нас у Беларусі з помнікамі, праблем глабальных, праблем сістэмных, і аніякім чынам не ўдаецца з месца спіхнуць іх вырашэнне. Правёў бы ён для мяне майстар-клас, як пана Тозіка “ахмурыць”, а можа і яшчэ нейкага з вышэйстаячага начальства. Ці з якога боку да Сяргея Багласава, навуковага кіраўніка Гістарычнага цэнтру Мінска, падысці з чалабітнай, каб даў станоўчае заключэнне па праектных прапановах Таварыства.

Тым больш, што мне не прыдзецца, як Пячынскаму, пры сустрэчы з вышэйстаячымі персонамі трошку недамаўляць. Як ён недамаўляе,  што ў самога нешта там у пуху, што на гісторыка-культурным аб’екце ва ўсю працы ён праводзіць, як без нармальнай праектнай дакументацыі, так і без дазволу Мінкульта. 



.
10.07.13 23:20
загружаются комментарии

Антон Астаповіч