Яшчэ раз пра вайну 16.01.2015 1

Здымкі з Бундэсархіву. Савецка-германскі фронт 1944 г. Цудоўныя здымкі, на якіх бачны падбітыя М-4 "Генерал Шэрман". Практычна пятая частка з амаль што 50 тыс. вырабленых М-4 змагаліся ў складзе Чырвонай арміі. Багата такіх машын ваявала і ў Беларусі, пачынаючы з восені 1943 г.

Пад час аперацыі "Багратыён" былі задзейнічаны цэлыя танкавыя падраздзленні сфармаваныя з "Шэрманаў". Танкі гэтага тыпу вызвалялі Талачын, Крупкі, Бобр. Неаднаразова сутыкаўся з інфармацыяй, што менавіта "Шэрманы" першымі ўвайшлі 3-га ліпеня ў Мінск.

Але гісторыя распарадзілася па-свойму. Савецкая гісторыя, якая пануе шмат у якіх гістарычных накірунках і ў Беларусі. "Лэнд-ліз" і ўсё, што з ім звязана, падаецца, як нязначны эпізод вайны, як чарговая крывадушнасць прагнілага захаду, як яго спроба адкупіцца двума-трыма параходамі з тушонкай ад удзелу ў святым змаганні з гітлераўскім блокам.

Акрамя "Шэрманаў" у Чырвонай аріі былі яшчэ і "Генералы Лі", і "Генералы Гранты", гэта ЗША, з англійскай тэхнікі - "Мацільды", "Кромвелі", "Чэрчылі", варта ўзгадаць на якім самалёце Пакрышкін ваяваў. Тэма "Лэнд-лізу" яшчэ чакае свайго аб'ектыўнага асвятлення.

Читать другие новости

Антон Астаповіч