Антон Астаповіч

Антон Астаповіч нарадзіўся 23.10.1964 г. у Асіповічах, у сям'і чыгуначніка і паштовай работніцы. У 1981 г. скончыў школу і паступіў у Мінскае медвучылішча № 2 па спецыяльнасці фельчар, якое скончыў у 1984 г. Працаваў на хуткай дапамозе ў Мінску, адзін курс вучыўся ў медінстытуце, служыў у савецкім войску, потым працаваў у чыгуначнай паліклініцы ў Асіповічах. Скончыў гістфак БДУ па спецыяльнасці "гісторыя". У маладосці "не привлекался", але састаяў, як у піянерах, так і ў камсамоле, пра што не шкадую і не каюся. з 1990 па 2006 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, з 2007 г. узначальваю Рэспубліканскі савет Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Жанаты, двое сыноў-студэнтаў. Па прафесійных абавязках канфліктую з чыноўнікамі, па жыццёваму вопыту, асабліва паслс апошніх падзей (выбары і г.д.), не выношу апазіцыйных палітыкаў.