Дробны падман ад “Гавары праўду”

З кожным разам усё больш і больш захапляюся кампаніяй “Гавары праўду”. А ў чым справа зноўку?  А ў простым. Ужо гаварылася, што быў распрацаваны зварот да пэўных грамадска-палітычных структур, якія ў сваёй дзейнасці апошнім часам дэкларуюць прынцыпы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.


Пра сутнасць зварота не буду, пра гэта пісалася, і неістотна гэта зараз. Проста звароты былі накіраваны, як электронныя, так і нармальныя, агульнапрынятыя, на папяровым носбіце, заказнымі пакетамі па пошце.


І вось зараз, літаральна гадзіну таму паштал’ён вяртае ліст да “Гавары праўду” па прычыне несапраўднага адрасу. Думаю, няўжо пракалоўся і не той адрас напісаў?  Лезу на сайт ГП, гляджу – усё як след напісана : А/я  423, 220050, Мінск (http://zapraudu.info/).


І што думаць застаецца? Што “Гавары праўду” нават у дробязях падманвае?


А можа гэта для канспірацыі?...




.
24.04.13 17:42
загружаются комментарии

Антон Астаповіч