Герастраты адказваюць рупліўцам.

Проста ўсцешаны. Да такога гонару яшчэ не дапрацоўваліся. А гонар вялікі. У завуяляванай форме назвалі нас герастратамі. Нас – гэта мяне асабіста і маіх калег па Беларускаму дабраахвотнаму таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры. І за што? За тое, што мы хочам знішчыць самае лепшае і самае святое. Тое, што “нагадзілі” ў Гістарычным цэнтры Мінску пасля 1945 г., тое, што “гадзяць”  па ініцыятыве інвестараў і Мінгарвыканкаму, пры падтрымцы Мінкульта і папушчальніцтве праваахоўных органаў зараз.
Бо Таварыствам на гэтым месцы, падумаць страшна, прапануецца рэгенераваць гістарычную забудову кан. 19 – пач. 20 стст. Забудову аж да 1917 году, якая характэкна для змрочных часоў рэакцыі, калі яшчэ святло марсізму-ленінізму не асвяціла, як агмень, жыццё кожнай беларускай сям’і.
Вось, нарэшце, за гады перапіскі пачынае вкрышталізоўвацца шкала каштоўнасцяў праслойкі беларускага грамадства, якая да няшчасця гэтага грамадства ўплывае на прыняцце канкрэтных рашэнняў у дачыненні да нашай нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Праслойкі, якая, як сталінская тройка, выносіць прысуды нашым помнікам. А шкала іх каштоўнасцяў – гэта  пасля 1917-га году. А ў  дадзеным выпадку водападзелам эпох выступае ўвогуле 1945 год. Мабыць, чым маладзей пакаленне чынавенства, тым храналагічны падзел усё вышэй і вышэй. Анекдот будзе, калі адлік з 1994-га пачнуць весці. Розуму, дарэчы, можа хапіць.
Пра астатнія шэдэўры эпісталярнага помніка, з якім можаце азнаёміцца,  ўжо неяк іншым разам.  Хачу проста заўважыць, што мабыць і сучасная забудова Нямігі, і дом Чыжа, і астаняя хрэнь, якая з’явілася апошнімі гадамі ў Гістарычным цэнтры Мінска і на яго межах, праектавалася не па схематычных архіўных дакументах, а ў адпаведнасці са скурпулёзнейшым чынам выкананым навуковым вышуканням і з’яўляецца квінтэсенцыяй навукова-абгрунтаваных праектных рашэнняў.
Ну і таксама не магу не заўважыць, што заклапочанасць лёсам Гістарычнага цэнтру Мінска нашых апанентаў не можа не выклікаць уважлівых адносін. І таму мы яшчэ раз павінны акцэнтаваць увагу нашых чытачоў на рупліўцах, чыім творчым тандэмам і працоўным подзвігам створаны прадстаўлены Вашай увазе эпахальны дакумент. Гэта намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага райна Мінска Дзімтрый Ляшчынскі і галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых.
.
26.02.13 17:49
загружаются комментарии

Антон Астаповіч