Лепш поўнае маўчанне, чым такія заявы

Апошнім часам прыходзіцца не па сваёй ініцыятыве, а таму што немагчыма заставацца па-за інфармацыйнай прасторай,  пра нашых герояў-апазіцыянераў, патэнцыйных носбітаў усенароднага шчасця. Прыходзіцца вяртацца зараз  вядомага  звароту БНФ па паўстанню 1863 г., які накіраваны практычна ва ўсе ўладныя структуры, акрамя сумнавядомага сусветнага ўраду http://narodny.org/?p=3512. Асабліва актыўна пра гэты эпахальны дакумент паведамлялі СМІ нашай братняй Польшчы.

Ёсць у звароце наступны пункт. 
"Аднаўленне статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў (зафіксаваных у “Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1”):
-магілы паўстанцаў у в. Уладыкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці;
-магілы паўстанцаў у в. Куранец Вілейскага раёна Мінскай вобласці."

А хто прапановы па вызначанай форме рабіць будзе? Патрабаваць майстры то. А ўзялі б зрабілі б прапановы па форме і даслалі б у Мінкульт. Вось і ўсе дзялы без усялякіх гнеўных патрабаванняў.

Праўда ёсць яшчэ адзін пункт, якім тлумачыцца, хто на думку партыі павінен пахаць над прапановамі, покуль сама партыя разважае пра лёс Бацькаўшчыны. Цытую: "Сіламі мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання пры ўдзеле грамадскасці правядзенне добраўпарадквання аб’ектаў і распачаццё працы па наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці" нуі там далей па тэксту.

Адным словам - толькі сіламі мяцовых органаў кіравання і можна паперкі падрыхтаваць. Гэтую заяву я асабіста расцэньваю, як роспіс ва ўласнай інтэлектуальнай, маральнай, грамадскай і палітычнай імпатэнцыі. Калы Вы, панове, самі не здольны рабіць элементарную працу, а закон прадугледжвае, што кожная юрыдычная ці фізічная асоба можа падаваць прапановы па наданню статуса, то на хран Вы раздзімаеце шчокі і маеце прэтэнзіі на нейкі сегмент хоць дрэнненькага, але які ні ёсць, палітычнага рынку?

А калі ўжо прачытаў патрабаванне абсалютна дзікае і непісьменнае аб тым, каб былі "падтрыманы прапановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб наданні статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў:
крыжу і капліцы ў памяць загінуўшых у бітве пад Мілавідамі паміж в. Мілавіды і в. Калпакі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;
магіле паўстанцаў у в. Плябань Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці;
магіле паўстанцаў у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці", 
то адразу зразумеў, што наўрад ці ў Дзяржспісе гэтыя мясціны мы пабачым, дзякуючы кіпучай партыйнай рабоце.
.
13.02.13 19:29
загружаются комментарии

Антон Астаповіч