Нагадвае ўсё гэта сабатаж

Яшчэ ў пачатку верасня бягучага году Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў Мінкультуры была накіравана прапанова аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці рухомаму саставу (лакаматывы, паравыя краны), якія знаходзяцца на тэрыторыі Музея рухомага саставу ў Брэсце і на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо на станцыі “Брэст усходні”. Пару дзён таму быў атрыманы адказ з паважанага органа дзяржаўнага кіравання, дзе выказана высакродная думка пра вывучэнне і захаванне рарытэтнай чыгуначнай тэхнікі па ўсёй тэрыторыі Беларусі.  Але вынік адказу практычна наступны -прапановы ў абсяжнай будучыны разглядацца не будуць. Ды ў дадатак яшчэ выказана прэтэнзія да грамадскага аб’яднання, зусім беспадстаўная і неаргументаваная аб якабы не па форме складзенай прапанове. Так сказаць, на ўзроўні:  ”Мы начальнікі, а Вы дурні”. І адразу першая думка - ці не сабатаж гэта, проста прыкрыты высакапарныі фразамі аб неабходнасці захавання, зберажэння, прыўмнажэння і г.д. Так як нашыя мінкультаўскія чыноўнікі могуць. І мабыць сапраўды, нешта падобнае да сабатажу тут праглядаецца. Бо Мінкульт зусім забыўся, што па дзеючаму заканадаўству яны не павінны разважаць пра важнасць ці неважнасць пэўных прапанаваных аб’ектаў. Гэта кампетэнцыя Навукова-метадычнай рады, а Мінкульт павінен паведаміць уласніка ці ўладальніка прапанаванага на статус аб’екта. мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады аб паступіўшай прапанове.  Бо з моманту паступлення прапановы, да разгляду на Навукова-метадычнай радзе аб’ект ужо знаходзіцца пад аховай дзяржавы і на яго распаўсюджваецца ў поўным аб’ёме заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. І арганізаваць, адпаведна разгляд прапановы. Ды і прэтэнзіі да афармлення прапаноў цалкам надуманыя, бо  афомлена прапановы згодна патрабаванняў, якія сфармуляваны ў п. 9 главы 3  Палажэння аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, якое зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 і ўтрымлівае звесткі аб месцазнаходжанні матэрыяльнага аб’екта, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, апісанне і ацэнку аб’екта для вызначэння крытэрыяў надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, фотаздымкі 10 х 15 см, звесткі аб уласніку (уладальнiку) аб’екта. Гэта можна спраўдзіць прагледзіўшы прапановы на сайце Таварыства http://pomniki.budzma.org/news/paslya-syezonu-adpachynkaw-pracowny-rytm. І што атрымліваецца? За высакароднымі словамі сапраўды хаваецца сабатаж? Нежаданне працаваць? Прыходзіцца рэагаваць на ўсё гэта. Таму і падрыхтаваны ліст на імя Паўла Латушкі з інфармацыяй пра чарговыя “гульні” яго падначаленых і с просьбай аб прыцягненні парушальнікаў да адказнасці і аб забеспячэнні прадугледжанай заканадаўствам працэдуры разгляду паступіўшых прапаноў. Бо з такімі тэмпамі і з такімі падыходамі пойдуць апошнія прыклады тэхнічнай думкі кан. 19 - перш. пал. 20 стст. пад разак аўтагена..
27.09.12 11:58
загружаются комментарии

Антон Астаповіч