Перад законам усе роўныя. Акрамя раўнейшых

Вельмі цікавая сітуацыя. Распрацоўваюцца нарматыўна-прававыя акты, якія вызначаюць дзяржаўную палітыку нашай Беларусі ў шматлікіх сферах і накірунках. Так і з дакументазваротам, а канкрэтна са зваротамі грамадзмн і юрыдычных асобаў у органы дзяржаўнага кіравання. Цэлы шэраг дакументаў рэгламентуе гэтую сферу нашага жыцця. А Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” гарантуе аператыўны, дасканалы і па сутнасці разгляд зваротаў у выканаўчыя, распарадчыя, ды і іншыя дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь. Як вядома, перад законам усе роўныя. Праўда апошнія падзеі паказваюць, што пэўныя нашыя высокапастаўленыя саноўнікі хварэюць мабыць на галавакружэнне ад сваіх поспехаў і таму лічаць сябе куды больш раўнейшымі за астаніх грамадзян. Так,  у чэрвені бягучага году нашым гнрамадскім аб’яднаннем быў накіраваны зварот на імя прэм’ер-міністра  Міхаіла Мясніковіча з інфармацыяй пра сістэматычныя парушэнні адпаведных, прадугледжаных  заканадаўствам,  працэдураў разгляду дакументаў супрацоўнікамі Мінкульта.  У ліпені аналагічны зварот быў накіраваны і на імя міністра культуры Паўла Латушкі. У абодвух зваротах утрымліваліся просьбы, як прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых у зрыве нарматыўных тэрмінаў разгляду дакументаў і зваротаў, так і аспрэчваліся пэўныя рашэнні Мінкульта і навукова-метадычнай рады, прынатыя па прапановах Таварыства аховы помнікаў. І, як аказалася, прэм’ер-міністр і міністр культуры  не лічаць патрэбным апускацца да такога ўзроўню, каб адказваць нейкаму там грамадскаму аб’яднанню. Ну што зробіш, так,  мы не начальства, а проста боўтаемся недзе на ўзбочыне жыцця,  ды перыядычна нашаму Пал Палычу настрой спрабуем сапсаваць. Але, закон – ёсць закон. І не павінна быць перад ім раўнейшых. Таму вымушаны мы звяртацца ў пракурорскія органы. Што зробіш, калі маўчанне чыноўніка на зварот – гэта не толькі дысцыплінарнае парушэнне, гэта адміністрацыйнае правапарушэнне па  артыкуле  9.13.  Будзем спадзявацца, што Генпракуратура зверне сваю ўвагу на парушэнні і адрэагуе ў адпаведнасці з законам складаннем адміністрацыйнага пратаколу на правапарушальнікаў. Тым больш што на апошняй сустрэчы кіраўніка дзяржавы з праваахоўнымі  органамі неадназначна было заяўлена, што органы пракурорскага нагляду – гэта гарант, які павінен забяспечыць выкананне вызначаных нашым заканадаўствам правоў, у тым ліку і права на нармальныя, кваліфікаваныя і па сутнасці адказы з боку чыноўнікаў на паступіўшыя звароты. Заява на Мясніковіча Заява на Латушку .
16.08.12 21:48
загружаются комментарии

Антон Астаповіч