Рэмарка пра "прагрэсіўнае" грамадства

Не хачу разважаць пра меру адказнасці, вызначаную судом  для маладых дзяўчат і жанчын з Pussy Riot , сярод якіх ёсць маці малалетніх дзетак. Не хачу разважаць пра тыя маральныя і прававыя межы, якія ўдзельніцамі панк-гурта былі проста праігнараваны і растаптаны. Не хачу разважаць пра пазіцыю РПЦ, якая аніяк у гэтым выпадку не стасуецца з асноўнымі хрысціянскімі прынцыпамі міласэрнасці і ўседаравання.
Я тут пра "прагрэсіўнае" грамадства. Давайце ўявім сабе, што Pussy Riot свой перфоманс наладзілі побач з маскоўскай харальнай сінагогай, ці саборнай мячэццю. Адбываецца суд і, як вынік, напрыклад, прысуд  не тое што апраўдальны, а вельмі мяккі, са скідкай на мастацкі складнік выхадкі, свабоду творчасці, самарэалізацыі і г.д.
Што ж тады нашае “прагрэсіўнае” грамадства? Ды так як і зараз. Лямант на ўвесь свет бы ўчынілі, толькі з нагоды патворства ксенафобіі, спрыянню нацыянальнай ды рэлігійнай розні і г.д.
“Прагрэсіўнаму” грамадству абы нагода.
18.08.12 22:38



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч