Шэрагі помнікаў пашыраюцца




Чарговая праемная вестка аб тым, што экспедыцыйная праца, якую Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ажыццяўляе ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”, не праходзіць дарма.  Зноўку Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны будзе папаўняцца архітэктурнымі аб’ектамі, нашыя прапановы па якіх станоўча разгледжаны Навукова-метадычнай радай. К гэта цэлае суквецце:



Царква Крыжаўздвіжанская. Перш. пал. 19 ст. з в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

Царква Святога Іллі.  Перш. пал. 19 ст. з в. Клепачы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

Царква Раства Багародзіцы. Перш. пал. 19 ст. з в. Міжэвічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

Царква Святога Георгія. Сяр. 19 ст. з в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

Царква Святой Параскевы Пятніцы. Пач. 19 ст. з в. Старадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

Царква Святога Іллі. Перш. пал. 19 ст. з в. Сурынка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

Касцёл Перамянення Панскага 1932 г. з в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.



Дадзеныя цэрквы размешчаны у паўднёва-ўсходняй частцы Слонімскага раёна.  Узведзены практычна ў адзін храналагічны перыяд, з пачатку да сярэдзіны 10 ст. з дрэва. Уяўляюць сабой храмы базілікальнага тыпу, аднанефавыя, падоўжана-восевай кампазіцыі, аднаапсідныя. У архітэктурным вобліку цэркваў спалучаецца народная традыцыя і рысы прафесійных архітэктурных стыляў – барока і каласіцызму. Унікальная архітэктура вышэйпералічаных цэркваў, знаходжанне іх практычна ў адной частцы Слонімскага р-на, удалая прывязка аб’ектаў да навакольных пабудоў і акаляючага ланшафту, што робіць іх архітэктурнымі дамінантамі гістарычных частак вясковых паселішчаў, у якіх яны пабудаваны



Касцёл у в. Ваверка – прыклад міжваеннай архітэктуры на землях Заходняй Беларусі, у якой спалучалія рысы шматлікіх гістарычных архітэктурных стыляў, што прывяло да фарміравання сваеасаблівага, характэрнага для гэтага рэгіёну і перыяду архітэктурнага рамантызму, як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.





































Царква Крыжаўздвіжанская. Перш. пал. 19 ст. з в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

























Царква Святога Іллі. Перш. пал. 19 ст. з в. Клепачы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.





Царква Раства Багародзіцы. Перш. пал. 19 ст. з в. Міжэвічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.





Царква Святога Георгія. Сяр. 19 ст. з в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.





Царква Святой Параскевы Пятніцы. Пач. 19 ст. з в. Старадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.





Царква Святога Іллі. Перш. пал. 19 ст. з в. Сурынка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.







Касцёл Перамянення Панскага 1932 г. з в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.








15.03.13 0:59



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч