Стучи на ближнего своего

Улічваючы высокую схільнасць сваіх суграмадзян да выканання на добраахвотных і дармавых асновах свайго грамадзянскага абавязку па стуку на бліжняга свайго (у 2005-м на сваёй скуры выпрабаваў адну з самых талерантных і памяркоўных рысаў жыхароў Сінявокай), група працаўнікоў прамысловых і не надта комплексаў звярнулася да адпаведных органаў с просьбай распрацаваць ўніфікаваную форму, калі мякка - грамадзянскага паведамлення, а калі па-праўдзе - даноса. У сувязі з тым, што даносы пішуцца грамадзянамі, яны згодна дзеючага заканадаўства прыроўніваюцца да зваротаў грамадзян. І напрацягу 15 дзён на данос трэба не толькі зрэагаваць, але і даць на яго адказ па сутнасці. Да апошняга часу данос вызначаўся неакрэсленымі формай і зместам, што стварала цяжкасці ў органах дзяржаўнага кіравання, судовых, унутранных і іншых органах Рэспублікі Беларусь па апрацоўцы, аналізу паступіўшага матэрыялу, прымушала задзецйнічаць для разбору спраў і навядзення парадку дадатковыя рэсурсы і рэзервы. Уніфікаваная форма даносу, якая распрацавана на рускай мове, беларускую па просьбах працоўных калектываў прыйшлося дыскрымінаваць, дазволіць палепшыць і аптымізаваць працу ўсіх органаіў рэспублікі па эфектыўнаму рэагаванню на самы народны від эпісталярнага жанру. Так што карыстайцеся, суграмадзяне. У добры шлях! .
14.04.12 16:24
загружаются комментарии

Антон Астаповіч