З якога боку не глядзі, ўсё ж ражно!

Жыццё віруе вакол Нясвізскага замку, а дакладней вакол вежы. Вось і я спачатку выказаў “цёплыя” словы, затым, па атрыманні дадатковага матэрыялу, злёгку раскаяўся. А зараз, калі мне выслалі нармальны аналіз на падставе двух апошніх апублікаваных здымкаў, мушу вярнуцца да свайго першага меркавання і зноўку сказаць цёпла і мілагучна – чарговае ражно ўпаролі. Прапорцыі сапраўлы не вытрыманы. І ў першую чаргу адносна вертыкальнай асі. Адносна гарызантальнай, проста значна цяжэй прааналізаваць сітуацыю. Сапраўды, атрымалася па-беларуску. Хацелі, як лепей, а атрымалася, як заўжды. І нават, калі медны ліст пакрыецца цёмнай пацінай, сітуцыя не выправіцца, бо занадта вялікія разыходжанні з арыгіналам. Застаецца толькі дзякаваць Пану Богу нашаму, што ў свой час хапіла розуму не ўпіхнуць у муры Нясвізскага замку ліфт, як то ў Міры было зроблена. А то маглі б у вежу ліфт, а на яе, замест любога завяршэння – машыннае памяшканне..
16.04.12 14:10
загружаются комментарии

Антон Астаповіч