Амнэзія Шушкевіча

Даўно вядома пра непрыязныя адносіны Станіслава Шушкевіча да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У якіх грахах “аматар расійскіх танкаў” толькі не папракаў беларускі ўніверсітэт у выгнанні. Гэта і “фабрыка дэнацыяналізацыі”, і антыбеларускі, і антыдэмакратычны праект, ды яшчэ і манкуртаў прыплёў сюды. Пры ўсім гэтым, Шушкевіч адмовіўся ад запрашэння гэтых самых "манкуртаў”, наведаць універсітэт у якасці госця і правесці адкрытую дыскусію па праблемным пытанням. Гэта справа яго, але мы ж добра ведаем, як проста казаць за вочы, а не ў адкрытай дыскусіі. Відаць, беларуская рэчаіснасць робіць свой адбітак на публічнай сферы, дзе “бла-бла-бла” ў СМІ і за спіною з’яўляецца нормай. Можа быць гэта нашая гатоўнасць да дэмакратыі? Калі так, то тады ЕГУ сапраўды “антыдэмакратычны”, бо тут усе праблемныя і спрэчныя пытанні вы можаце абмяркоўваць адкрыта, чым не можа пахваліцца не адзін “беларускі ўніверсітэт” у Беларусі … Але сёння не пра гэта, бо разумныя людзі і так добра ведаюць, што прычыны нізкага валодання беларускай мовай сярод беларускай моладзі не ў ЕГУ, а ў сістэме беларускай сярэдняй адукацыі, беларускіх сем’ях і публічнай прасторы. Студэнты ЕГУ – студэнты з Беларусі, а не з Марсу.
 
Да чаго ж дзіўна было пабачыць яго адказ на яўна правакацыйнае пытанне пра “антыбеларускасць ЕГУ”, дзе спадар Шушкевіч адказаў, што “ніколі ня меў прэтэнзій да тых, хто вучыцца ў гэтым унівэрсітэце і ніколі не рабіў заўваг на іх адрас”… Разумею, што ўзрост бярэ сваё, але каб цалкам сябе не дыскрэдытаваць неабходна неяк памятаць пра тое што і дзе кажаш.
 
Да таго ж, Шушкевічу варта было б павучыцца ў Зянона Пазняка, таксама крытыка ЕГУ, які адгукнуўся на запрашэнне студэнтаў і змог канструктыўна абмеркаваць з ім сітуацыю, як у Беларусі, так і ў ЕГУ. Прынамсі, Пазняк павёў сябе як палітык, чалавек, які словы на паветра не кідае. Чаго, нажаль, пра Шушкевіча не скажаш…
 
У ЕГУ далёка не ўсё цудоўна і ёсць свае праблемы. Але перавагай гэтага адукацыйнага праекта з’яўляецца тое, што пра ўсе праблемы можна казаць адкрыта і вырашаць складаныя пытанні ў адкрытай дыскусіі. Дык можа б Станіслаў Шушкевіч сеў бы ў адной аўдыторыі разам са студэнтамі і павучыўся б канструктыўнай крытыцы ці хаця б навучыўся прыводзіць факты, каб хоць неяк абгрунтоўваць сваю пазіцыю, а не апеляваць старымі крыўдамі? То запрашаем!
 
А вось што думаюць пра ЕГУ аўтарытэтныя асобы. Клікайце сюды, калі не адлюстроўваецца.
.
07.12.12 20:57
загружаются комментарии

Кирилл Атаманчик