Казка дзецям

"Тарты, алоўкі, фламастэры, драконы, фарбы, конкурсы, гульні, усё гэта ехала па трасе Р23, у бок Старых Дарог, на трох аўтамабілях, ранняй раніцой і хто-то ззаду драмаў нават, прыемна пацелі вокны, ледзь чутна спявала Эла Фіцджэральд.
150 кіламетраў падзялялі нас ад радасці і дзіцячага смеху. Мы везлі дзьве вялікія торбы канцылярскіх прыладаў сабраных "Беларускім домам у Варшаве" і маленькі прэзент ад дызайнера, Алены Трафімавай, картонных драконаў, якія павінны былі стаць талісманамі для дзяцей у новым годзе.

Конкурсы ў актавай зале, смех і радасныя дзіцячыя галасы. Здаецца, за гэтым мы сюды і прыехалі. Дзеці ўжо не цураліся нас і трымалі за рукі як родных. Потым усё накіраваліся на кухню, тут дзеці самі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ежы сабе. Супчык на першае, на другое мы ўжо глядзелі з цяжкасцю. Потым салодкае і гарбату, дзеці выпраменьвалі радасць і зусім не выглядалі стомленымі пасля захапляльных конкурсаў праведзеных намі.

Потым мы падзяліліся на дзве групы і разышліся па розных пакоях, дзе на сталах, дзяцей ужо чакалі фарбы, алоўкі, фламастэры і іншыя каляровыя радасці, з дапамогай якіх мы прыняліся размалёўваць кожны свайго дракона. Яны нібы ажывалі ў руках маленькіх мастакоў. Казачныя істоты вывяргалі агонь, луналі ў паветры, ўзляталі і апускаліся на зямлю.

Калі ж прыйшоў час развітвацца, дзеці захоплена працягвалі змяняць пэндзелікі на алоўкі, алоўкі на фламастэры і казалі што мы паедзем, толькі калі яны скончаць свайго дракончыка размалёўваць. І не спяшаючыся прымаліся за сваё.

Але ўсё добрае рана ці позна сканчваецца, дзеці неахвотна развітваліся з намі, мы абяцалі абавязкова да іх вярнуцца, з новай праграмай і з новымі падарункамі, каб паказаць-цуды здараюцца не толькі на Каляды!

Асобная падзяка Чыстовай Лідзіі, Алене Трафімавай, Кісялёву Вячаславу, а таксама людзям, якія прынялі ўдзел у зборы і перавозцы падарункаў для дзяцей, за аказаную дапамогу ў правядзенні гэтага вясёлага свята, усіх тых, хто знайшоў час і падарыў гэты цудоўны дзень свайго жыцця дзеткам, якія абдзелены клопатам і любоўю."

Гразеўскі Аляксандр






20.01.12 23:07
загружаются комментарии

Змiцер Бародка