Беларусы Масквы ушанавалі памяць ахвяр тэракта ў менскім метро

Беларусы Масквы ўсклалі кветкі на прыступкі беларускай амбасады ў памяць аб ахвярах тэракту 11 красавіка 2011 г. Ужо перад 19:00 каля амбасады ляжалі першыя кветкі і стаялі запаленыя знічкі. У шапіку кветак каля бліжэйшай станцыі метро адзначылі, што ў гэты дзень было шмат пакупінікоў-беларусаў, што ішлі да пасольства. Вакол амбасады была ўзмоцненая ахова, дадатковыя сілы паліцыі сачылі за людзьмі, што ўскладалі кветкі. Супрацоўнікі пасольства, у каго скончыўся рабочы дзень, выходзілі з дзвярэй дыпламатычнага прадстаўніцтва і ціха сыходзілі прэч. Да прыступак перыядычна падыходзілі людзі і клалі кветкі. Простыя масквічы, што праходзілі міма, спыняліся і пыталіся пра тэракт, выказвалі спачуванні..
12.04.12 11:46
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц