Слава бацьку-Балаховічу!

Гімн лукашэнкаўскай Беларусі пачынаецца нейкімі самагіпнатычнымі, быццам самаапраўдальнымі і паражэнскімі словамі: “мы беларусы - мірныя людзі”.



Калі глядзець праз савецкую прызму, так яно, напэўна, і ёсць: беларусы (пагатоў хоць з мінімальнай нацыянальнай свядомасцю) амаль не займалі ключавых вайсковых пасадаў у савецкім войску. За намінальнымі выключэннямі паўбеларуса Ракасоўскага і літвіна Дзяржынскага большасць беларускіх савецкіх вайсковых герояў - кіраўнікі складзеных з акружэнцаў і дыверсантаў чырвоных партызанскіх банд з пераважна расійскімі прозвішчамі. Лукашэнкаўскаму рэжыму дык пагатоў выгадна прадставіць народ бяскрыўдным статкам запалоханых няўдачнікаў з каўтунамі ў валасах, няздольных пражыць без правадыра.



Але сапраўдныя беларускія вайсковыя героі ў 20 стагоддзі былі. І ваявалі яны, канечне ж, не на савецкім баку. Гэта і Люцыян Жалігоўскі (кіраўнік беларуска-літоўскай арміі, якая ў 1920 годзе вызваліла Вільню ад летувісаў), і Антон Сокал-Кутылоўскі (камандуючы беларускімі войскамі ў час Слуцкага збройнага чыну), і паўлегендарны Міхал Вітушка.

Галоўны з іх - Станіслаў Балаховіч. Ужо адносна немаладым чалавекам з нулявой вайсковай падрыхтоўкай ён пайшоў дабравольцам на Першую Сусветную вайну і літаральна за чатыры гады заслужыў некалькі ўзнагародаў і вырас да камандэра дыверсійнага атрада, які наводзіў жах на бальшавікоў спачатку ў эстонска-расійскім памежжы, а потым - на беларускім Палессі.



Ніколі не хаваўшы сваёй беларускасці, нават коратка прабыўшы самаабвешчаным Начальнікам беларускай дзяржавы, Балаховіч цяпер - герой Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Расіі.



У гэты дзень, 22 лютага 2013 года (10 лютага па старым стыле - таму адзначаць пачалі ўжо два тыдні таму), спаўняецца 130 год з дня яго нараджэння.



Вечная слава бясстрашнаму ваяру-беларусу!


22.02.13 0:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц