Дыяспара - за бел-чырвона-белы сьцяг

ЗБС "Бацькаўшчына" заклікае надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.





Мала хто зьвярнуў увагу на пункт у выніковай рэзалюцыі VI Зьезда Беларусаў Сьвету (гл. http://zbsb.org/node/8372 ), які прысьвечаны бел-чырвона-беламу сьцягу:


— Нацыянальная самасвядомасць і нацыянальная памяць наўпрост звязаныя з гістарычнай нацыянальнай сімволікай. Сімвалы беларускага народа — герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг — дадзеныя нам продкамі, і ніхто не мае права забараняць або адмяняць іх. Дэлегаты з’езду выказваюцца за тое, каб бела-чырвона-белы сцяг, як і старажытны герб “Пагоня”, былі ўключаныя  ў пералік нацыянальна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.


Герб "Пагоня" ўжо знаходзіцца ў дзяржаўным сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў - цяпер пытаньне застаецца за бел-чырвона-белым сьцягам - сьцягам Беларускай народнай рэспублікі, сьцягам незалежнай Рэспублікі Беларусь у першыя гады пасьля вызваленьня ад савецкай акупацыі. Сьцяга, які абапіраецца на старажытную сымболіку Вялікага княства Літоўскага, Бела-чырвонага сьцяга Белай Русі.


Я і многія іншыя беларусы па ўсім сьвеце - за тое, каб гэты сьцяг увогуле быў вернуты ў якасьці афіцыйнага дзяржаўнага сымбаля Беларусі, якім ён быў з 1991 па 1995 гг. Нават калі разважаць з пазыцый сёньняшняй дзяржаўнай ідэалёгіі, першы дзяржаўны сьцяг незалежнай беларускай дзяржавы па вызначэньні яўляе сабой каштоўнасьць і павінен быць паважаны ніяк ня менш за сучасны сьцяг. Я спадзяюся, што нават пасьля вяртаньня бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці дзяржаўнага ніхто ня будзе спальваць ці ірваць на кавалкі сучасны афіцыйны сьцяг, чырвона-зялёны. Ён зойме сваё месца ў музэі ў якасьці сымбаля сёньняшняга супярэчлівага этапа беларускай гісторыі. А над адчыненай нядаўна Плошчай Дзяржаўнага Сьцяга будзе горда лунаць наш спрадвечны Бел-чырвона-белы штандар.


.
05.08.13 17:09
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц