Радуецца той, хто радуецца апошні

Ватныя шаўкі кшталту Арцёма Агафонава і Вячаслава Дзіянава самі сабе стварылі фэйкавую нагоду для радасці і самі сабе шалеюць. Але рэальнасць гэткая, што кіроўцу аўтобуса, які вазіў актывістаў МФ і іншых патрыётаў на Слуцкі збройны чын ніхто не штрафаваў за бел-чырвона-белы сцяг.

Гэта трагічная навіна для «ватнікаў», але ніхто не будзе замаўлёўваць бел-чырвона-белы аўтобус. Паводле закона, калі іншы колер не перавышае 50%, аўтобус лічыцца аднаго колеру. Як мы ведаем, прапорцыі бел-чырвона-белага сцяга ёсць 1 да 2 - і таму аўтобус застанецца бел-чырвона-белы. Кіроўца ж аўтобуса Віктар Бразоўскі быў аштрафаваны на паўбазавай за несанкцыянаваную рэкламу на аўтобусе (на борце быў напісаны ягоны нумар тэлефона), але цяпер рэклама ўжо ўзгодненая.

Бел-чырвона-белая стужка ў салоне аўтобуса прымацавана да люстэрка, а не шкла і таму кіроўца яе не здымаў і здымаць ніколі не будзе. У адрозненні ад усіх тых «каларадаў-рускамірцаў», якія пры першым званку здзіраюць са сваёй машыны ўсё, што можна садраць.

Як бы ватнікі не захлыналіся пенай, але Маскоўскі Бабілён непазбежна рушыць да свайго калапсу. Як бы вы не беснаваліся, але Беларусь няўмольна набліжаецца да свайго бел-чырвона-белага адраджэння. Усе прычыны вашай шавіністычнай радасці - у мінулым. Усе прычыны нашай радасці патрыятычнай - ужо сёння, а ў будучыні - яшчэ болей. Шаўкі, радуецца той, хто радуецца апошні.

Фота by Уладзь Грыдзін, Слуцкі збройны чын - 2016 - Прадвесьце бел-чырвона-белага адраджэньня

Гэты пост у ФБ быў выдалены па замове ватанскіх шавак, але ўсіх не заблякуеш і не павыдаляеш! Жыве!

.
11.01.17 22:42
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч