Глупства на іншых мовах

Ад "поспеху" да "каштарысу" шляху няма (так я сцвярджаў два тыдні таму).

"Поспех" - гэта першае слова, якое нібыта вымавіў на роднай мове бізнэсовец з рэкламнага плаката.

А "каштарыс" - гэта тое слова, якое ніводзін сапраўды паспяховы беларускі бізнэсовец не ўжывае.

Іду ўвечар па Камсамольскай вуліцы ў Мінску (па няцотным баку ад вул.Маркса) і бачу: модная крамка "MaxMara" інфармуе пра распродаж. Прычым інфармуе на розных мовах.



Яшчэ фота таго самага. Тут, здаецца, лепей ніжні надпіс чытаецца:



Ну, хай сабе і не лепей, але слова "СКИДКИ" бачна.

Пра распродаж на ПЯЦІ мовах.

Рускі (ці расейскі?) варыянт у самым нізе.

А дзе беларускі?

Напісалі б хоць "СКІДКІ", калі слова "ЗНІЖКІ" не ведаюць. Праўда, "скідкі" былі б кпінам з роднае мовы: "і" замест "и", вось і ўся розніца.

А плакат з бізнэсоўцам, для якога першае слова "поспех", вісіць на праспекце Незалежнасці, ад яго да "MaxMara" метраў 150, не болей.

Уладальнік моднай крамкі таксама чалавек паспяховы, аднак да рускага і англійскага варыянтаў, каб адрознівацца ад уладальнікаў іншых крамак, дадаў яшчэ тры варыянты, сярод якіх няма беларускага.

Чаму?

Таму што няма пакуль шляху ад "поспеху" да "каштарысу".



.
31.01.13 22:36
загружаются комментарии

Игорь Драко