Някляеў ды Статкевіч, два смешныя старыя

Якой лухты ні навярзлі пра вучэнні “Захад-2017”. Ой, як страшна!... Ужо заўтра рускія вайскоўцы пачнуць гвалціць нашых жанок, а мужчынаў, што будуць бараніць сваіх жанчын, будуць вешаць, як калісь Мураўёў, ці расстрэльваць, як пазней ЧК/НКВД/ГПУ.

Калі пра анэксію Беларусі праз гэтыя вучэнні кажуць так званыя “эксперты”, ну тыя, каму плацяць грошы за стварэнне “пэўнай карціны”, тады ўсё зразумела. Экспертным хлопцам/дзеўкам трэба неяк паказаць фундатарам/працадаўцам, што яны могуць кінуць у інфарамацыйную прастору нешта такое, чаго яшчэ ніхто не кідаў ці не паспеў кінуць.

Але ж хто тых экспертаў ведае/слухае?!

Іншы выпадак з палітыкамі: яны мусяць сачыць за словамі. А калі справа даходзіць да публічных акцый, то палітыку няма як схавацца. Гэта эксперт можа пасля лапатаць: “Вы мяне не так зразумелі”. Палітык – не.

Арганізаваў акцыю супраць ваенных вучэнняў, дзе бярэ ўдзел Расія як адзін з двух чальцаў Саюзнай дзяржавы, – значыцца, ты супраць саюзных стасунакаў паміж Расіяй і Беларуссю. Неяк іначай масавы выбарца цябе не ацэніць. А калі ацэніць гэткім чынам – тады вы, паэт Некляеў і былы афіцэр Савецкай Арміі Статкевчі, болей не палітыкі... дакладней, не тыя палітыкі, што маюць шанец быць папулярнымі цяпер альбо пасля сыходу з палітычнай арэны Аляксандра Лукашэнкі. Дый быць супраць Расіі болей, чымся Зянон Пазьняк, у вас не атрымаецца, смешныя вы старыя!..

Так, беларускія апазіцыйныя палітыкі могуць ненавідзець Расію нават болей за Лукашэнку, але той з іх, хто такую сваю нянавісць дэманструе грамадзянам, як тое зрабілі Някляеў ды Статкевіч, не набярэ дадатковых балаў у рэйтынг.

Сама меней 700 тысяч беларусаў працуе ў Расіі – хто яшчэ каго акупаваў, паны Някляеў і Статкевіч?!

Расійскія салдаты прыедуць (ужо прыехалі) у Беларусь, каб падрыхтаваць ды правесці вучэнні, і з’едуць адсюль, калі вучэнні скончацца. Някляеў са Статкевічам нават не паспеюць іх спалохацца.

Але акцыю правялі... Моцна Расію застрашылі: “Глядзі, патэнцыйны агрэсар/акупант, вунь колькі нас выйшла, каб толькі цябе тут не было, ажно 274 чалавекі”. І ў НАТО супакоіліся: ”Ну, калі такі супраціў выклікаюць простыя вучэнні, тады Беларусь надзейна абароненая ад расійскай акупацыі і без нашай дапамогі”.

А беларускае грамадства, тыя самыя выбарцы і прыхільнікі, што так патрэбныя палітыкам, нават не чулі пра акцыю. Хаця я не ўпэўнены, што спадарам Някляеву і Статкевічу сапраўды патрэбныя прыхільнікі; мне падаецца, ім і без іх добра, галоўнае, што ёсць яны самі – Някляеў ды Статкевіч – з асабістымі і асаблівымі “ідэямі пра Беларусь”.


11.09.17 9:41



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Драко