Ліст да Зянона Пазьняка - выходзьце з мрояў

Паважаны Зянон Станіслававіч! Вы як сапраўдны беларус па-расейску, вядома, не разумееце, таму пішу вам па-беларуску.Шчыра паважаючы шмат таго добрага, што вы ўжо зрабілі для Беларусі, хачу зазначыць, што на маю думку - вы зараз крочыце ў памылковым накірунку. Сітуацыя з гэтымі плюшавымі медзведзенятамі не такая простая, як можа вам ці некаму іншаму здаецца. Але ўсё абавязкова высветліцца, калі не заўтра, то паслязаўтра. Аднак вы ўжо сёння, не ведаючы сапраўднай падаплёкі і ўсіх абставінаў таго, што адбылося, агульна абвінавачваеце шведаў ў правакацыі ў дачыненні да Беларусі, ды не толькі шведаў, але і ўсю Еўропу таксама. Накінуліся так, як быццам гэта менавіта вам на галаву гэтыя мядзведзі пападалі. На мой погляд такая вашая пазіцыя неабгрунтаваная альбо, як за менш, заўчасная. Гэта, вядома, яшчэ справа будучыні, але магу вам сказаць ужо сёння, што нават па папярэдніх дадзеных вы не маеце рацыю... Далей, сапраўды быў здзіўлены, калі не вы першы, але думаю і не апошні, сталі выказваць дзіўнае стаўленне да звольненага генерала Ігара Рачкоўскага. Варта было яму нешта там прачытаць па-беларуску ў "парляменце", як нацыяналістычна настроеныя колы пачалі яму ў адзін голас спачуваць. Вось як бы мовіць беларуса звольнілі, а рускіх прызначаюць! Спадар Пазьняк, калі вы не разумееце, то я вам скажу - гэта глупства! Вы ведаеце асабіста генерала Рачкоўскага? Вы, Зянон Станіслававіч, дасведчаны аб маральных і дзелавых якасцях гэтага беларуса? Вам вядома - якім чынам будаваў сваю кар'еру самы малады генерал Беларусі? Вы маеце звесткі аб сапраўдным стане Ігара Рачкоўскага ў вышэйшай наменклатуры беларускага рэжыму? Дык вось, калі адпаведнымі дадзенымі вы, спадар Пазьняк, не валодаеце, то на вашым месцы я б не адважыўся выступаць з падобнымі заявамі, тым больш высновамі, паглядзіце яшчэ, дзе праз некаторы час апынецца гэты беларускамоўны генерал. І наогул, тэму з беларусамі і небеларусами ў вышэйшым кіраўніцтве я лічу некалькі перабольшанай. Па-першае, калі быць карэктным, то трэба ўдакладняць - беларус па нараджэнні (або паходжанні), таму што ўсе гэтыя "варагі" з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, жывуць тут дзесяцігоддзямі і нічым асаблівым, паверце, ад іншых беларусаў не адрозьніваюцца. Тут даўно жывуць іх сем'і, дзеці і сваю будучыню яны бачаць прыкладна так як і астатнія жыхары краіны. Таму дзяліць людзей, так як вы гэта робіце на беларусаў і небеларусаў (якія ў вас асацыююцца з людаедамі) я б не стаў, глядзіце аб'ектыўна і індывідуальна. Але калі ж вы працягваеце змагацца з пытаннем аб нацыянальнай ідэнтыфікацыі некаторых беларускіх генералаў, успомніце лепш такіх карэнных "абарыгенаў" як Шэйман ды Паўлічэнка. І апошняе, Зянон Станіслававіч, калі б здох нават апошні беларускі мядзведзь - у краіне павалілася дыктатура і праводзіліся сумленныя і свабодныя выбары, то я б за вас, хутчэй за ўсё, не галасаваў. Таму што немагчыма зразумець на якім вы баку, спадар Пазьняк? Але калі пра вашы "цёплыя адносіны" з клятымі маскалямі даўно ўсім вядома, то якім чынам вам так насаліў цывілізаваны заходні свет пакуль не зусім зразумела. У Беларусі толькі два магчымых стратэгічных вектара - на ўсход або на захад і трэцяга не дадзена, ёсць теарэтычна яшчэ адзін адмысловы шлях - Куба, Венесуэла і Паўночная Карэя, але гэта варыянт як вы ведаеце ўжо заняты. Вы ж вядзеце страляніну на 360 градусаў - ад Масквы да Вашынгтона, усе дрэнныя, усё плятуць змовы, а ворагі па вашай вэрсіі на ўсіх кантынентах толькі спяць і бачаць як захаваць рэжым Лукашэнкі і не дапусціць да ўлады нацыянальна-настроеныя сілы. Ва ўсіх свае ўласныя інтарэсы, у большасці толькі прагматычныя, і ўсё і не больш за тое, таму смяяцца з вашай версіі пра змову лютых ворагаў планеты супраць Беларусі вядома не будзем, але і пагадзіцца з ёй трэба ўнутраная інтэлектуальная мужнасць. Пытанне, калі ўсё дрэнныя, то хто добры, спадар Пазьняк? Дзяжурны адказ "беларускі народ" - не залічваецца. Пра гэты самы беларускі народ вам бы з задавальненнем распавялі дзяўчыны з FEMEN, як яны ў зімовы дзень змучаныя і зьняважанныя хадзілі па нашай палескай вёсцы. Тыя эпітэты, якімі яны характарызавалі "беларускі народ" я на жаль не магу тут надрукаваць. Таму паспрабуйце, паважаны Зянон Станіслававіч, усё ж выйсці з палону стэрэятыпаў ці мрояў, а плюшавыя медзведзяняты тут, паверце, абсалютна ні пры чым!.
17.08.12 8:32
загружаются комментарии

Вячеслав Дудкин