Про Дзяды

"Дзяды" - для мяне заўсёды былі нейкай сакральнай акцыяй. Ёсць "Дзяды" і ўсе астанія мерапрыемства апазіцыі. Тады мне было ўсяго 14 год, і ўсе, што тычылася з вяртаннем сцяга, гісторыі, праўды, сумленнасці, гонару - Адраджэння Беларусі - асацыявалася не з “Чарнобыльскім Шляхам”, а менавіта з "Дзядамі". Мы чыталі Пазняка і "Нашу Ніву" і марылі, што навала дыктатуры хутка міне Беларусь. Мы былі супраць рэфэрэндумаў і змагаліся, каб у нашым класе вісеў БЧБ сцяг. Нам здавалася, што беларусы, даведаўшыся пра сцяг, гісторыю, нацыянальны гонар - ужо ніколі не пажадаюць жыць пры дыктатуры і знявазе, пры савецкіх сымбалях і з адсутнацсю свабоды. Мы памыліліся. Але мы памыліліся ў працягласці часу, які патрэбны для развіцця грамадства, але дагэтуль упэўнены, што мы не памыліліся ў накірунку. І сённяшнія "Дзяды" захавалі гэты настрой і тую ж сакральнасць, веру ў перамены і новую Беларусь. Прынамсі, для мяне асабіста. "Жыве Беларусь" - яе бел-чырвона-белы сцяг, яе гісторыя і яе будучыня. Жыве!.
31.10.11 21:33
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў