Перамовы з рэжымам толькі пасьля выкананьня ўмоваў

Сёньня Лукашэнка прапанаваў дыялог апазіцыі ЭЗ і Расеі. Эканамічная сітуацыя ў Беларусі найгоршая за часы яго кіраваньня, таму ён і быў вымушаны перад чарговым разлядам заяўкі Беларусі ў МВФ зрабіць папулістычны ход. Гульня гэта ці не, зараз няважна, бо на прапанову Лукашэнкі палітычныя партыі і няўрадавыя арганізацыі мусяць даць зрузумелы і канкрэтны адказ і ня толькі Лукашэнку, але і ўсёй сусьветнай супольнасьці. Бо калі абгрунтаванага адказу ня будзе, прычым агульнага і ў адзін голас, то Лукашэнка і з гэтай сітуацыі здолее высмактаць усё, што магчыма – і грамадзтву і сусьветнай супольнасьці ён адправіць сыгнал, што апазіцыя недамоваздольная і не гатовая ўдзельнічаць у перамовах, а толькі мітынгуе і выступае за ўвядзеньне санкцыяў, а сама нічога не прапаноўвае. Першай перадумовай любога дыялогу (калі гэта не прафанацыя з боку Лукашэнкі) мусіць быць вызваленне палітвязьняў і поўная рэабілітацыя (зьняцьцё судзімасьцяў) усіх фігурантаў палітычных працэсаў за 17 год кіраваньня рэжыму Лукашэнкі, а таксама адмена артыкулу 193 КК РБ (за дзейнасьці ад імя незарэгістраваных арганізацыяў). Другой перадумовай мусіць быць роўны (і не на паперы) доступ да дзяржаўных сродкаў масавае інфармацыі, бо апазіцыя гэтага права ня мела 17 год. Трэцяя перадумова – зьмена выбарчага заканадаўства і публічная і прынцыповая згода Лукашэнкі на правядзеньне свабодных парляманцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Безумоўна, што Лукашэнка не захоча ўспрымаць любыя перадумовы і пачне шукаць "зручных" перамоўшчыкаў з лягеру апазіцыі. Каб гэтага не дапусьціць сама апазіцыя (усе прадстаўнікі апазіцыйных партыяў і няўрадавых арганізацыяў) мусяць самі вызначыць перамоўшчыкаў са свайго складу. http://mbelarus.net/bel/naviny/nashy_naviny/592/.
29.08.11 23:29
загружаются комментарии

Артур Финькевич