Стаўленне да сваіх суайчыннікаў у розных краінах.

У Латвіі дэпутаты муніцыпалітэта Рыгі ініцыююць перайменаванне адной з вуліц горада у гонар загінулага Карліса Скрасціньша, Чэскі Саюз Хакею прысвеціць наступны чэмпіянат краіны загінулым Яну Марэку, Ёзэфу Вашэчкі і Карэлу Рахунэку, а ці хопіць розуму ў беларускіх уладаў перайменаваць вуліцу ці хаця б назваць "Менск-Арэну" у гонар загінулых? Было б разумным у гонар нашай легенды, лепшага хакеіста за ўсю гісторыю Беларусі – Руслана Салея даць "Менск-Арэне" ягонае імя, у гонар Сяргея Астапчука назваць лядовы палац у Наваполацку яго імём. Ва ўсім Свеце гэта нармальная практыка, гэта форма ўдзячнасці людзям за тое, што яны зрабілі для сваёй краіны. Дзякуючы такім спартоўцам як Руслан, Беларуссю пачынаюць цікавіцца людзі ў далёкіх краінах на іншых кантынентах, шукаць яе на мапе Свету. Спартоўцы, навукоўцы, пісменнікі, мастакі, мызыкі, часам палітыкі ці грамадзкія дзеячы – ёсць візытнаю карткай любой краіны. Толькі калі мы будзем ушаноўваць памяць сваіх землякоў, будуць паважаць нашу краіну і наш народ. П.С. У Менску ў дзень пахавання нашых землякоў-хакеістаў улады святкуюць дзень гораду з вялічэзнай забаўляльнай праграмаю, у гэтым і ёсць сапраўднае, а не паказушнае, стаўленне да сваіх суайчыннікаў. http://mbelarus.net/bel/naviny/rjespublikanskija_naviny/610/.
09.09.11 17:33
загружаются комментарии

Артур Финькевич