Перамовы з рэжымам толькі пасьля выкананьня ўмоваў 29.08.2011

Сёньня Лукашэнка прапанаваў дыялог апазіцыі ЭЗ і Расеі.

Эканамічная сітуацыя ў Беларусі найгоршая за часы яго кіраваньня, таму ён і быў вымушаны перад чарговым разлядам заяўкі Беларусі ў МВФ зрабіць папулістычны ход. Гульня гэта ці не, зараз няважна, бо на прапанову Лукашэнкі палітычныя партыі і няўрадавыя арганізацыі мусяць даць зрузумелы і канкрэтны адказ і ня толькі Лукашэнку, але і ўсёй сусьветнай супольнасьці. Бо калі абгрунтаванага адказу ня будзе, прычым агульнага і ў адзін голас, то Лукашэнка і з гэтай сітуацыі здолее высмактаць усё, што магчыма – і грамадзтву і сусьветнай супольнасьці ён адправіць сыгнал, што апазіцыя недамоваздольная і не гатовая ўдзельнічаць у перамовах, а толькі мітынгуе і выступае за ўвядзеньне санкцыяў, а сама нічога не прапаноўвае.
Читать дальше...
Страницы: 1
Читать другие новости

Артур Финькевич