Змаганьне за Коласаўскі ліцэй — змаганьне за мову 27.06.2013 4

Уладам так і не ўдалося задушыць ліцэй. 10 гадоў ліцэй існуе ў «паўпадпольным» рэжыме і за гэты час узгадаваў сотні носьбітаў беларушчыны.

У дзень, калі ліквідавалі ліцэй, мы з купкай ліцэістаў і з гвазьдзікамі ў руках стаялі ў кілямэтровай чарзе да Дому літаратара, дзе адбывалася разьвітаньне з Васілём Быкавым.За некалькі дзён да сьмерці Быкаў рашуча выказаўся ў падтрымку абаронцаў ліцэю, сказаўшы, што ў гэтым працяг антыбеларускай палітыкі ўладаў, а змаганьне за ліцэй — гэта найперш змаганьне за мову.

А змаганьне, якое перарасло ў мікравайну, пачалося за месяц да гэтага. 28 траўня мы, 15-17 гадовыя ліцэісты, вярнуліся з Дня здароўя, які традыцыйна праводзіцца ў Зялёным пад Менскам. Нечакана нам паведамілі, што міністэрствам нам прызначаная новая дырэктарка Тамара Шчарбацэвіч. Савецкай знешнасьці жанчына, яна зь імпэтам тады ўзялася за справу, засела ў кабінэт, пачала пагрозамі і абяцаньнямі схіляць выкладнікаў на свой бок. Па-беларуску гаварыць яна ня ўмела: «У нас же двуязычие!». Калі ж выкладнікі і бацькі гуртам пайшлі да яе ў кабінэт, тая схавалася ў шафе і пагражала выклікаць АМАП. Праўда, абараняць яе прыехаў не АМАП, а міністар адукацыі Пётар Брыгадзін на чорным мэрсэдэсе, які, зрэшты, таксама ня змог нічога зрабіць. 

Адыёзная Шчарбацэвіч сышла. Міністэрства зразумела, што «перавыхаваць» ня ўдасца. Тады ліцэісты, бацькі, выкладнікі праявялі цьвёрдасьць. А што ня гнецца, то ламаецца. На дырэктара Уладзіміра Коласа па дарозе дадому быў зладжаны напад, але яму ўдалося адбіцца. Гэтак яны пужалі. Празь месяц ліцэй быў фармальна зьліквідаваны, будынак адабраны, выкладнікі звольненыя, ліцэісты выкінутыя на вуліцу.

Усё гэта нагадвала рэйдэрскі захоп ці пераварот, падобны на той, які ў 1995 суправаджаўся разгонам Вярхоўнага Савету, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Нездарма Лукашэнка назваў ліцэй «гняздом апазыцыі». Праўда, у 2003-ім нам, 15-гадовым, усё здавалася забаўнейшым, больш падобным на перацягваньне канату ў Зялёным. Вядома, гэта была вайна бяз шанцаў на перамогу. Ня ўсьведамляючы рызыкі, мы ўдзельнічалі ў ёй без анікаліўца ваганьня. Ладзілі пікеты на Кастрычніцкай плошчы, штурмавалі будынак, загрызаліся з АМАПам. Чыноўнікі, бачыўшы нас, уцякалі, а спэцназаўцы не маглі нічога зрабіць: «Ну ня біць жа дзяцей!» Адзін зь іх тыцнуў пальцам у плякат з партрэтам Якуба Коласа: «А дзе этат ваш начальнік, Якуб Колас. Мы хацім с нім пагаварыць?»

Усё лета мы ладзілі пад будынкам ліцэю варту. Пакуль не прыехаў аўтазак са спэцназам. У той час мы памылкова сакралізавалі будынак па вул. Кірава 21, насамрэч гэта была толькі нежывая абалонка. Праз тры гады ў пакоі, дзе раней быў кабінэт геаграфіі, мяне судзілі і пакаралі 10 суткамі арышту. У будынку ліцэю зрабілі суд: на месцы сталоўкі — клетка для арыштантаў, у кабінэце інфарматыкі — пакой для допытаў.

Пасьля публікацыі антыліцэйскага пасквілю ў «Советской Белоруссии» мы зь ліцэістамі хадзілі да Якубовіча. Той наліваў нам гарбату з пазалочанага імбрычка, цытаваў Салтыкова-Шчадрына, прыязна ўсьміхаўся, а на наступны дзень апублікаваў чарговы гебельсаўскі агітматэрыял.



Не здаваліся. Амаль штодня выходзілі на акцыі ў цэнтар Менску. У нас забіралі плякаты, мы рабілі новыя. Нас выціскалі з Кастрычніцкай плошчы, мы станавіліся насупраць ГУМу. Сьпявалі ліцэйскія песьні. За тое лета 2003 году мы запісалі дыск песень «Я люблю Ліцэй», пасьля «Партызанскую школу», нават езьдзілі на гастролі ў Польшчу. Песьні «Партызанскай школы» гучалі на плошчы 2006 і 2010 году. Ды што на Плошчы! Я чуў, нейкія школьныя калектывы сьпявалі ліцэйскія песьні ў эфіры дзяржаўнага СТВ.  Што цяпер, празь 10 гадоў, з тымі ліцэістамі? Вучацца, працуюць, змагаюцца... Рытм-гітарыст Віталь Зыблюк — рэдактар Эўрарадыё. Вакалістка Воля Какшынская — галоўны рэдактар часопісу Lady.tut.by. Наш сола-гітарыст Зьміцер Лаеўскі быў адвакатам Бяляцкага. 

1 верасьня 2003 пачаліся заняткі. Мы сядзелі на драўляных самаробных лавачках насупраць будынка ліцэю, каля ўваходнай брамы на стадыён «Дынама». У той дзень нам пашанцавала: у нас выкладаў сам Лявон Вольскі. 

Падчас урачыстай ліноўкі мы супольна прынялі прысягу, якая адрозьнівалася ад той, якую мне давялося прымаць празь пяць гадоў у Баранавічах:

Мы, навучэнцы, бацькі, выкладчыкі й сябры ліцэю, у гэты складаны для ўсіх нас час, прысягаем быць вернымі і адданымі нашаму Ліцэю. Мы прысягаем змагацца за свае правы, за свой гонар і за наш ліцэй.

Мы прысягаем аддана служыць і працаваць дзеля ліцэю, Беларусі і беларускай мовы.

Мы верым, што ліцэй — бясцэнны агмень беларушчыны, які мы прысягаем берагчы і захаваць для нашых дзяцей і ўнукаў!

Прысягаем клапаціцца, каб на нашай Бацькаўшчыне большала такіх установаў, як Ліцэй, каб ён заняў пачэснае месца ў адукацыі Беларусі й сьвету.


Я і сёньня падпішуся пад кожным словам.


Калі перамагаць – то пад бел-чырвона-белым сьцягам 10.05.2011

Беларускія хакеісты ў чырвона-зялёнай форме праваліліся на Чэмпіянаце сьвету па хакеі. З трэскам. На Дзень перамогі ў Менску не прагучала ніводнага беларускага слова, Менск упрыгожаны чырвона-зялёнымі сьцяжкамі. І ніякага адчуваньня сьвята. Яшчэ раз пераконваюся, што калі мы і будзем перамагаць, то пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Читать дальше...

Удзельніцы Плошчы, хворай на рак, не аказалі мэдычнай дапамогі 30.03.2011

У Тацяны Грачанікавай знайшлі пухліну – рак, – яшчэ восеньню. Тады яна дапамагала аднаму з кандыдатаў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году: зьбірала подпісы, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Напярэдадні выбараў здароўе Тацяны пагоршылася, аналізы былі кепскія. 20-га сьнежня павінна была быць апэрацыя, якой Тацяна чакала некалькі месяцаў. Нягледзячы на гэта, Таццяна пайшла на Плошчу, дзе яе і ейнага мужа зьбілі. Ёй прысудзілі 15 сутак арышту. Тацяна зьвяртался да судзьдзі, да начальніка турмы з просьбай аб мэдычнай дапамозе, ад зьмене формы пакараньня, але яе просьбы былі праігнараваныя
Читать дальше...

Дзень Волі у няволі. У чарговы раз. 26.03.2011

Лукашэнкаўскі рэжым сёньня перажыў чарговы мікраінсульт. Улады, панічна баючыся паўтарэньня Плошчы 19 сьнежня, брутальна разагналі мірную акцыю апазыцыі з нагоды Дня Волі. Пры гэтым асноўная праца была зробленая загадзя: не далі дазволу на шэсьце, не дапусьцілі адзінага месца збору, прэвэнтыўна затрымалі лідэраў. Акцыі не атрымалася. Толькі што гэта дало ўладам? Чарговы цьвік ва ўласную труну.
Читать дальше...

Як рыхтавалі сілавікоў разганяць апазыцыю 08.02.2011

Так атрымалася, што пасьля службы ў войску ў мяне шмат знаёмых у сілавых структурах. Гэтыя знаёмыя – таксама людзі, з усімі хібамі уласьцівымі чалавеку. Мне ўдалося высьветліць, як выглядае "кухня" ў тых, хто нас разганяе.
Читать дальше...

Сьледчы мне пагражаў сьмерцю. 11.01.2011

Неўзабаве па абедзе дзяжурны адчыняе дзьверы камэры, лязгае замок. - Вечёрко на выход! Мяне праводзяць у невялікі пакой пафарбаваны з зялёна-блакітныя колеры. Голыя сьцены. За сталом сядзіць гадоў 45 мужчына ў раскошным скураным паліто з футравым каўняром. - Садитесь, садитесь... – гаворыць ён сабе пад нос, корпаючыся ў партфэлі. Дастае ноўтбук Compaq, мышку, вялікую тэчку з дакумэнтамі. Як я пасьля зразумеў – гэта мая асабістая справа. Працягвае да разэткі дрот. - Я следователь КГБ і сейчас буду вас опрашивать. Меня интересуют события 19-22 декабря. Советую вам внимательно к этому отнестись, дело серьёзное. Зря ухмыляетесь, очень зря...
Читать дальше...

Фаервэрк у гонар герояў Плошчы 21.12.2010

Дзякуй усім, хто прыйшоў падтрымаць арыштаваных да Акрэсьціна. Нас было ня так шмат, як хацелася, але мы гучна сьпявалі і гучна крычалі, і тыя, што за кратамі, наша "Жыве Беларусь" пачулі.
Читать дальше...

21 сьнежня а 18 гадзіне – акцыя салідарнасьці ля Акрэсьціна. 20.12.2010

Шмат маіх сяброу трапілі на Акрэсьціна. Некаторыя там сустрэнуць Новы Год. Іх віна толькі у тым, што яны хацелі свабодных выбарау.

Ім патрэбна нашая салідарнасьць як ніколі. Усім нам патрэбная салідарнасьць і пачуцьцё еднасьці. На жаль, на суды нас не дапусьцяць. Самае лепшае, што мы можам зрабіць – гэта паказаць нашым сябрам, якія апынуліся за кратамі, што іх пакуты недарэмныя. Я сам сядзеу у турме, і ведаю, як важна ведаць, што недзе звонку ёсьць людзі, якія цябе любяць. Дык жа пакажам нашым сябрам і блізкім, што мы іх чакаем.

Бярыце ліхтарыкі, сьвечкі, зальнічкі, бэнгальскія агні, фэервэркі. Давайце зробім нашым сябрам, а таксама нашым кандыдатам, сьвята. Бо так яно і ёсьць – мы перамаглі.

21 сьнежня, ауторак, 18:00. Спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік па вул. Акрэсьціна.

Крывавая нядзеля. 20.12.2010

Вы калі-небудзь бачылі, як АМОНавец б'е дубінкай дзяўчыну? А я бачыў. На выгляд ёй 19-20 гадоў, зусім маладая, відаць, студэнтка. Пакуль што студэнтка. Увесь яе твар у крыві і ацёках. Кроў на шчаках, вуснах, вопратцы – паўсюль!

Цяжка патлумачыць, што я адчуваў, калі бачыў, як па маёй маці топчыцца зграя АМАПаўцаў, у шчытах і з дубінкамі. Некаторыя пераскокваюць, а некаторыя пруць наўпрост па жывым чалавеку. І самае страшнае, што я ня мог нічога зрабіць, толькі назіраць, заціснуты паміж двума кардонамі жаўнераў. У гэты момант мне сапраўды стала страшна: за сябе, з краіну і за народ.

Читать дальше...

Назіральнік – назірае альбо Як галасуюць на участку 27 у Менску. 19.12.2010

"Нет, сюда не ходите. Вам за ковёр заступать нельзя. Вы же наблюдатели. Вот и наблюдайте"
Читать дальше...

Не дапусьціць прызнаньня фальшывых выбараў 16.12.2010

Пасьля візыту Лукашэнкі ў Маскву ў мяне зьніклі якія-кольвек сумневы. Няма і ня будзе ў Беларусі іншага сапраўды прарасейскага (г.зн. пастаўленага Масквой) кандыдата, акрамя як Лукашэнка. Аблажаліся ўсе – як тыя, хто сьлепа лісьлівіў Маскве, абяцаючы прадаць беларускія прадпрыемствы, так, зрэшты і тыя, хто дэманічна палохаў электарат прарасейскімі, хоць антылукашэнкаўскімі, кандыдатамі.
Читать дальше...
Читать другие новости