Назіральнік – назірае альбо Як галасуюць на участку 27 у Менску.

"Нет, сюда не ходите. Вам за ковёр заступать нельзя. Вы же наблюдатели. Вот и наблюдайте"

I
Учорашняя дабразычлівасьць старшыні камісіі кудысьці выпарылася, замест яе – недаверлівы вінаваты позірк. Яе прозьвішча Раманчук. Сама яна з Расеі, Яраслау Раманчук прыходзіцца сваяком яе мужу. Да яе прэтэнзіяу няма, не. Але давайце без ілюзіяу: яна напіша той вынік, які ёй загадаюць, не зважаючы на тое, што яна Раманчук.

Мы з Андрусём Крэчкам назіраем на 27-ым выбарчым участку у 6-а політэхнічнай гімназіі па вул. Усходняй. Гэта далёка ня цэнтар, тут няма мэдыяу, міжнародных назіральнікау. Прауда, адзін прыцёгся, троху нападпітку, назіральнік з Расеі. Кажа, хадой выбарау задаволены, і папрасіу не сварыцца з Расеяй. Вельмі пакрыудзіуся, што мы зь ім не хацелі гаварыць па-расейску. Акрамя нас, на участку цёткі зь "Белай Русі" і БРСМ. Іх прыставілі назіраць не за галасаваньнем, а за намі. Калі мы спрабуем спрачацца з камісіяй, яны займаюць яе бок.

На нашым участку удзел у датэрміновым галасаваньні узялі крыху больш за 10% выбарнікау. Мы назіраем з ауторка ад званка да званка, лічым прагаласаваушых, фіксуем парушэньні. На суседнім 29-ым участку, дзе не было незалежных назіральнікау, датэрмінова прагаласавалі больш за 50%. На такіх участках няма чаго шукаць. Там бюлетэні ужо замененыя. І нават, калі сёньня прагаласуюць 20-30%, гэта iстотна ня зьменіць выніку.

Нам удалося дабіцца, каб скрынку для датэрміновага галасаваньня у суботу вечарам як сьлед запячаталі. Паставілі ажно 9 пячатак: 4 зьверху і 5 – па баках. Міліцыянту, які застауся ночыць у пакоі са скрыняй, трэба было пастарацца, каб нешта туды укінуць. Якая-ніякая, але гарантыя.

Але іншую скаргу старшыня камісіі ужо праігнаравала. Па сьведчаньнях назіральнікау, а таксама школьнай прыбіральшчыцы, на абед і нанач у пакоі для датэрміновага галасаваньня, акрамя міліцыянта, заставауся нейкі чалавек у цывільным. Старшыня камісіі назвала гэта хворай фантазіяй прыбіральшчыцы, а у пісьмовым адказе напісала, што за бясьпеку скрыні адказвае міліцыя, таму і усе пытаньні да іх.

Людзі галасуюць упэунена. Ніхто асабліва не затрымліваецца каля шчытоу кандыдатау. За каго галасуюць – ня ведаю, але дакладна не за Лукашэнку. Адзін мужчына узяу бюлетэнь і выразна, каб усе пачулі, выказауся: "За Статкевіча, бо усе астатнія пі*****ы!". На уваходзе на участак кандыдатуры абмяркоуваюць сьмялей. З таго, што я пачуу, моладзь выказваецца на карысьць Раманчука, старэйшыя – Саньнікава. Мая суседка, назіральніца ад Савету Вэтэранау, сталага веку жанчына, прызналася, што прагаласавала б за Лукашэнку, але у яе унучкі сёньня 20-годзьдзе, і яна паабяцала ёй, што прагаласуе супраць. За каго канкрэтна, не прызналася.

На выхадзе з участка нейкая украінская служба праводзіць экзыт-пол. Сьмеху варта. Дзьве бляндынкі, верагодна, беларускія студэнткі, апытваюць у лепшым выпадку кожнага дваццатага, і выбіраюць людзей сталых, пэнсіянэрау. Робіцца гэта, відавочна, для галачкі. Экзітпол зрэжысаваны, прычым тымі ж людзьмі, што і выбары.

Працэс галасаваньня, відавочна, розьніцца ад 2006 года. Звонку усё выглядае досыць дэмакратычна, але мэханізм фальсыфікацыяу застауся той жа.

19.12.10 13:41
загружаются комментарии

Вячорка Франак