Удзельніцы Плошчы, хворай на рак, не аказалі мэдычнай дапамогі

У Тацяны Грачанікавай знайшлі пухліну – рак, – яшчэ восеньню. Тады яна дапамагала аднаму з кандыдатаў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году: зьбірала подпісы, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Напярэдадні выбараў здароўе Тацяны пагоршылася, аналізы былі кепскія. 20-га сьнежня павінна была быць апэрацыя, якой Тацяна чакала некалькі месяцаў. Нягледзячы на гэта, Таццяна пайшла на Плошчу, дзе яе і ейнага мужа зьбілі. Ёй прысудзілі 15 сутак арышту. Тацяна зьвяртался да судзьдзі, да начальніка турмы з просьбай аб мэдычнай дапамозе, ад зьмене формы пакараньня, але яе просьбы былі праігнараваныя


Пасьля вызваленьня ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы, што адцягнула апэрацыю амаль на два месяцы. Дабраякасная пухліна пераўтварылася ў злаякасную. Ёй дыягнаставалі рак ІІ ступені. Тацяне патрабуецца лячэньне, сям'і – фінансавая дапамога.

Муж Тацяны – Юрась Шпак-Рыжкаў – быў хіба не адзіным апазыцыянэрам у Менскай выбарчай камісіі, быў затрыманы на плошчы, адсядзеў 10 сутак. Звольнены з працы.

Прашу ўсіх неабыякавых дапамагчы гэтай сям'і.

Пішыце мне на пошту [email protected] Я паведамлю, якім чынам зьвязацца з гэтымі выдатнымі людзьмі.
30.03.11 20:19
загружаются комментарии

Вячорка Франак