Купалле на Палессі з Ліберальна-дэмакратычнай партыяй

Сёлета кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі далучылася да святкавання аднаго з самых старажытных святаў - Купалля. Мерапрыемствы адбыліся ў сэрцы Палесся на Піншчыне. Спявалі, танчылі і разводзілі вялікае вогнішча на беразе Піны ў сяле Пінкавічы. Гэта адное са старажытных мястэчкаў рэгіёну, якое мае багатую гісторыю, захапіла сваёй прыгажосцю Якуба Коласа і Язэпа Драздовіча.


Перад гуляннямі намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч разам з актывістамі партыі, наведал літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. Дырэктар установы Ніна Палавец распавяла гасцям мінуўшчыну Пінкавіч, як тут пачынаў свой творчы і грамадскі шлях класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Пасля экскурсіі і размоў з прысутнымі, Алег Гайдукевіч выказаў падзяку дырэктару музея за работу па захаванню гісторыі і пакінуў шчыры водгук у кнізе пажаданняў.



Сённяшняя Піна, якая бяжыць праз Пінкавічы не тая, якой была да часоў меліярацыі. Тым не менш, каб не парушаць традыцый, урачыстасці штогод адбываюцца на ўзбярэжжы. Так было і ў гэты раз. Нягледзячы на моцны дождж, які спыніўся літаральна за некалькі хвілін да пачатку гулянняў, людзі ледзь змясціліся на беразе і плошчы каля будынку былой бібліятэкі. Мясцовыя жыхары лічаць, што дождж на Купалле, гэта на шчасце. Па завяршэнні абраду да ўдзельнікаў свята звярнуўся Алег Гайдукевіч: - Дзякую Вам, што Вы захоўваецце народныя традыцыі і перадаеце іх наступным пакаленням. Уражаны ад Палесся! Я бачу, што тут шмат моладзі, якой гэта ўсё цікава.



Такімі мерапрыемствамі мы умацоўваем Беларусь. Жадаю моцнага здароўя і шчасця. Ведайце, што Ліберальна-дэмакратычная партыя заўжды гатова прыйсці на дапамогу. ЛДП падрыхтавала конкурс “Гісторыя твайго села”, які складаўся з сямі пытанняў і за кожны правільны адказ, удзельнікі гулляняў атрымалі прыз. Трэба адзначыць, што прысутныя актыўна далучыліся да конкурсу, падзякавалі кіраўніцтву ЛДП за прыемны сюрпрыз і ўвагу да іх. Разам з ЛДП удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрымальнікі і прадстаўнікі грамадскасці рэгіёну.


Працягнуў канцэртную праграму Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Крыніцы” Пінкавіцкага сельскага дому культуры пад началам Ігара Няхайбы. Гулянні ў мястэчку працягваліся да самаго ранку. На наступны дзень, у нядзелю, дэлегацыя Ліберальна-дэмакратычнай партыі выехала ў сталіцу беларускага ганчарства - Гарадную. Цэнтр ганчарства ў Гарадной адзіны ў краіне. Рэчам, якія тут дзедаўскім спосабам вырабляюць майстры, няма аналагаў у Беларусі. Сустракалі гасцёў дырэктар ўстановы Алімпіяда Леанавец і майстар, мясцовы паэт Васіль Казачок.



Пасля шчырых размоў аб жыцці і гісторыі мястэчка, Алег Гайдукевіч сеў за ганчарскі круг. - З Алега Сяргеевіча можа атрымацца добры ганчар! - адзначыла Алімпіяда Леанавец. - Дзень майстар-класу і ў краіне з’явіцца новы майстар ганчарскай справы, мае задаткі. Усе вырабы, якія зрабілі актывісты ЛДП, перададуць у Мінск. Госці атрымалі ад ганчароў падарункі. Ліберальна-дэмакратычная партыя мае шэраг праектаў, якія ў хуткім часе рэалізуюцца сумесна з Цэнтрам ганчарства ў Гарадной.



Прэс-служба


Лiберальна-дэмакратычнай партыi

.
08.07.13 21:52
загружаются комментарии

Олег Гайдукевич