Рэжым баіцца маладых беларусаў

Моладзь Беларусі – пагроза рэжыму. Сёння ўлады яшчэ раз гэта даказалі. Прысуд Андрэю Гайдукову – яшчэ адно падцверджанне таго, што сістэматычныя рэпрэсіі ў дачыненні да моладзі не спыняцца, а будуць працягвацца.  Мы, моладзевая арганізацыя “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, абураны прысудам Андрэю Гайдукову. Лічым яго несправядлівым і незаконным!   Нагадаем, што сярод палітвязняў зараз большасць маладых людзей ва ўзросце да 31 года (Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Ігар Аліневіч, Эдуард Лобаў, Аляксандр Францкевіч, Васіль Парфянкоў, Аляксандр Малчанаў). Мы патрабуем спыніць сістэматычны пераслед маладых людзей у нашай краіне!   Вынікам рэпрэсіўнай дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да моладзі сталі масавая эміграцыя маладых людзей з краіны і дэградацыя беларускай сістэмы адукацыі.    Вынікі дзяржаўнага тэставання (адзіны дзяржаўны іспыт), згодна з якім больш за траціну навучэнцаў не могуць здаць прадметы на задавальняльную адзнаку – можна лічыць выніковай адзнакай моладзевый палітыкі, якую праводзіць дзейсны рэжым. Асноўныя мэты палітыкі ўладаў у дачыненні да моладзі – падаўленне іншадумства і ідэалагічны кантроль. Менавіта таму цягам апошняга дзесяцігоддзя ў сістэме адукацыі квітнее карупцыя, узмацняюцца рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў і адначасна дэградуе сістэма нацыянальнай адукацыі.   Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць  ад дзяржавы забяспечыць  гарантыю асабістых і акадэмічных правоў для моладзі!   МХД заклікае  моладзевыя арганізацыі і маладых людзей Беларусі далучацца да змагання за свабоду і рэабілітацыю палітвязняў! За студэнцкае самакіраванне, прыстойную беларускую адукацыю!   Заклікаем усіх да акцый у падтрымку маладых палітвязняў у Беларусі!


.
01.07.13 15:11
загружаются комментарии

Марина Хомич

Кондиционеры сочи
Большой выбор кондиционеров по доступным ценам. Монтаж, ремонт, сервис
kondicionery-24.ru
Регистрация ООО в Санкт-Петербурге
Регистрация ООО? Все просто! Поможем: доступно, быстро, качественно
jurburonosov.spb.ru