Грунвальд – як інвестар ў развіццё

Грамадскасцю горада адзначылі гадавіну Грунвальдскай бітвы ля помніка Тысячагоддзя і прапануем адрадзіць у Берасці правядзенне сярэднявечных фэстаў.

Дата шырока адзначаецца ў Польшчы, Літве і нават у Расіі. Многія бачылі ролік Расійскага вайскова-гістарычнага таварыства, дзе Грунвальдская бітва пазначана, як “памятная дата ваеннай гісторыі Расіі”, якой тады яшчэ і не было...
Грунвальдская бітва і яе вынікі добра адлюстраваны ў падручніках гісторыі Беларусі, вуліцы Берасця і Магілёва носяць аднайменныя назвы, у гэтым годзе ўпершыню аматары-гісторыкі ў Пінску праводзяць тэматычную сустрэчу, а музей “Дудуткі” ладзіць рыцарскі фэст.
Грунвальдская бітва, як адна з 6-ці найважнейшых падзей Берасця адлюстравана на гарэльефе помніка Тысячагоддзя. Не скажаш, што тут і ўсё дрэнна. Але пры апытанні жыхароў горада, ля помніка Тысячагоддзя, многія не маюць адказу пра гэтую гістарычную падзею.
Таму наша мэта - нагадаць грамадскасці, уладам горада, што ў гісторыі нашай краіны і горада ёсць дастаткова значных гістарычных падзей, якія носяць пазітыўны характар і станоўча ўспрымаюцца абсалютнай большасцю грамадзян. Адна з такіх - Грунвальдская бітва. У гэтай гістарычнай падзее для ўсёй Еўропы прымала ўдзел і берасцейская харугва. У гэтай бітве мы перамаглі, і палітычная карта Вялікага княства Літоўскага набыла новыя абрысы: павялічыўшы памеры нашай дзяржавы.
Падчас акцыі мы раздавалі спецыяльны выпуск бюлетэня «За наш горад», які прысвечаны Грунвальдскай бітве, а для гасцей горада рабілі кароткі экскурс у гістарычнае мінулае Берасця.
На вуліцах і плошчах нашых гародаў мы бачым ўшанаванне толькі савецкіх традыцый. Гэта адбываецца на дзяржаўным узроўні. На практыцы атрымліваецца, што ўся гісторыя Берасця пачынаецца з 1941 года. Мы робім рэканструкцыю пачатку вайны 1941 гады (22 чэрвеня), праводзім фэсты да гэтай даты і г.д. У той жа час горад рыхтавацца адзначыць сваё тысячагоддзе. У бліжэйшы час мы накіруем мясцовым органам улады прапановы па правядзенню ў горадзе сярэднявечных фэстаў культуры і музыкі з рыцарскімі турнірамі. Такія мерапрыемствы заўсёды з'яўляюцца відовішчнымі і масавымі. Яны збіраюць тысячы ўдзельнікаў і гледачоў, уключаючы замежных турыстаў. Правядзенне падобных фестываляў у нашым горадзе будзе не толькі нагадваць нам пра наша легендарнае мінулае, выхоўваць патрыятызм, стымуляваць моладзь да вывучэння ўласнай гісторыі, але і прынясе добрыя інвестыцыі ў развіццё горада.




.
16.07.17 16:09



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Масловский