Серада, новы фармат: "Мы любім адзін аднаго!"

Палітвязень Андрэй Саньнікаў, не так даўна, з-за кратаў, перадаў ліст сваёй жонцы Ірыне Халіп: "Как мне кажется, сейчас возникла редкая ситуация. Через наши мытарства люди возвращаются к нормальности. Это нормально – сострадать. Это нормально – поддерживать друг друга. Нормально – защищать детей и помогать их родителям. Эта поддержка очень нужна и важна для тех, кто оказался за решеткой – ты сама это хорошо знаешь, – но она чрезвычайно важна для возвращения в нашу жизнь той самой нормальности, о которой мы стали забывать. Так вот, надо всячески холить, лелеять, пестовать эту солидарность, беречь ее и пытаться эту пока еще тонкую ткань делать все более прочной". Псыхолагі сцьвярджаюць, што ў часы выпрабаваньняў нельга зацыклівацца на сваіх бедах і пакутах. Нават у самыя цяжкія часы трэба шукаць у жыцьці некія станоўчыя моманты і падтрымку сярод сяброў, родных і блізкіх". Шмат хто памятае лёзунг польскага народу пад час ваеннага становішча 1981-1991 г.г.:"Няма вальносьці без салідарносьці!" Але ўсе забываюць другую частку лёзунга:"...а салідарносьці без мілосьці!" Бо ў тыя цяжкія для палякаў часы іх духоўны лідар папа Ян Павел ІІ не стамляўся паўтараць:"Бог ёсьць любоў!" Бо злобай і нянавісцьцю зло не перамагчы. Таму я, не як палітык, а як мужчына і ўнутрана свабодны чалавек, прапаную 20 ліпеня (серада), з 19.00. да 20.00. сабрацца ў самых людных месцах грамадскага адпачынку кожнага гораду, каб усім разам правесьці ўсебеларускую акцыю: "Мы любім адзін аднаго!". Давайце прывядзем сваіх каханых, сяброў, родных, жонак, мужоў, дзяцей, пажылых бацькоў і пацалункам прадэманструем свою салідарнасьць, і калі пацалунак- злачынства, то будзем ганарыцца тым, што здзяйсьняем гэтае злачынства ў адносінах адзін аднаго! Мужчыны і хлопцы няхай паціснуць адзін аднаму руку, у тым ліку і незнаёмым. Хто ведае, магчыма ў гэты дзень вы знойдзеце новага сябра! Маладыя дзяўчаты няхай пацалуюць незнаёмага сымпатычнага хлопца. Хто ведае, магчыма менавіта ў гэты дзень вы атрымаеце самы незабыўны пацалунак! Паціскаючы рукі і дорачы пацалункі давайце гэтым разам не маўчаць, а спакойна казаць адзін аднаму: "Жыве Беларусь!" І тады з кожным пацісканьнем рук і з кожным пацалункам НАС будзе ўсё болей!.
14.07.11 14:36
загружаются комментарии

Виктор Ивашкевич