Як паставіць свій подпіс у падтрымку Народнага сходу?

Пасьля таго як ў СМІ зьявіліся паведамленьні аб пачатку збору подпісаў у падтрымку Народнага сходу на розныя сайты прыйшлі вельмі падобныя каменты: " – В Гродно рулите, мы всем городом поддержим. – Я готов...куда идти и записаться??????????БУДУ РВАТЬ!!!! – Где в Москве, Питере, Калининграде и в других городах России и зарубежья мы граждане Беларуси можем подписаться? – Кто ко мне в Светлогорске придет? – А где можно в ленинском районе подписаться? – Приходите на Веснянку. Очень ждем! И хочется знать,что делается в регионах. – Да, где подписаться??? – Собирайте подписи на улицах, в метро, возле крупных магазинов. Или как мне оставить свою подпись?? – Приезжайте в Жабинку, усё подпишам! – Где можно подписаться в Могилеве? - А зачем собирают подписи? Ну соберут 100500. А что потом? - В Барановичи приезжайте, будем подписываться! – Так по домам ходят или есть точки где можно подойти и подписаться. В Минске например. Напишите. – А в Мозыре где подписываться? – Опять простое отсутствие информации. – Дайте инфу – куда прийти подписаться! – Двумя руками за! И ногами, только адрес в городах скажите, куда идти подписывать, – Как я могу поставить свою подпись, если неизвестно где её собственно ставить. Когда в Гомеле будете? " і г. д. Хачу ўсім падзякаваць за маральную падтрымку і патлумачыць, як яе зрабіць матэрыяльнай: 1. 8 кастрычніка Народныя сходы, як масавыя агульныя сходы усіх грамадзянаў, павінны адбыцца адначасова ў Менску і ва ўсіх гарадох, дзе будуць створаныя ініцыятыўныя групы і будуць зьбірацца подпісы. Кожны грамадзянін мае права далучыцца да дзейнасьці ўжо існуючых ініцыятыўных групаў і аргкамітэтаў ці стварыць самастойную ініцыятыўную групу ў сваім гарадзе. 2. Дзеля таго, каб зьвязацца з ініцыятыўнай групай вашага горада, Вам неабходна зьвязацца з прадстаўнікамі нацыянальнага аргкамітэту Народнага сходу: Сайт: http:www.narodnyshod.org е-mail: [email protected] скайп: kate.liudvih Паштовы адрас: 220013, вул. Кульман, 4 (Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП) Тэлефоны: г. Мінск: +375 29 774 49 68 +375 44 716 06 22 +375 29 681 57 37 Рэгіёны: +375 25 951 40 03 Па гэтых кантактах Вам скажуць з кім трэба зьвязацца ў вашым горадзе. 3.У ініцыятыўнай групе вашага горада Вам выдадуць у неабходнай колькасьці падпісныя лісты, інфармацыйныя ўлёткі і растлумачаць як лепей зьбіраць подпісы. 4. Калі высьветліцца, што ў вашым горадзе яшчэ няма ініцыятыўнай групы, Вы маеце права самі яе стварыць разам хаця-бы яшчэ з адным чалавекам. 5. Узор падпіснога ліста і інфармацыйнай улёткі Вы можаце скачаць з сайта Народнага сходу www.narodnyshod.org у блоку "Матэрыялы для распаўсюду". Далей Вы можаце памножыць улёткі і падпісныя лісты у той колькасьці, якую Вы маеце магчымасьць зрабіць. 6. Подпісы трэба зьбіраць толькі сярод жыхароў вашага горада. Можна абыходзіць дом за домам па вуліцы на якой Вы жывеце, можна зьвяртацца толькі да сваіх суседзяў па дому, можна зьбіраць подпісы толькі ў калегаў па працы ці толькі ў сяброў. Можна зьвяртацца і да адных, і да другіх і да трэціх. Каб легалізаваць мясцовы Народны сход дадзенага горада, неабходна сабраць подпісы не меньш 10% жыхароў адпаведнага горада. Подпісы неабходна захоўваць у старшыні ініцыятыўнай групы (аргкамітэта) якога вы абярэце. 7. Перад зборам подпісаў лепей раздаць людзям ўлёткі зь інфармацыяй аб Народным сходзе – раскінуць па паштовых скрынях тых дамоў куды Вы пойдзеце ці раздаць у рукі сваім суседзям, калегам і сябрам. 8. Пасьля пачатку збора подпісаў ініцыятыўная група вашага гораду абавязаная прыняць рашэньне (под пратакол) а б дні, часе і месцы правядзеньня Народнага сходу жыхароў вашага гораду і неадкладна пачаць апавяшчаць іх аб гэтым рашэньні. Так, напрыклад, аргкамітэт г. Менска прыняў рашэньне правесьці Менскі гарадскі сход – 8 кастрычніка, у 13.00., у парку Дружбы народаў на пл. Бангалор. 9. Сябрам ініцыятыўнай групы і зборшчыкам подпісаў трэба ведаць, што: Паводле "Закона Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах" (арт.11) ініцыятары не павінны здаваць сабраныя подлісы ў выканкам ні дзеля іх рэгістрацыі, ні дзеля іх праверкі. Фактычна, подпісы зьбіраюцца ініцыятарамі дзеля таго, каб самім пераканацца ў падтрымцы сваёй ініцыятывы людзьмі. Ініцыятары самі вызначаюць дзень, час і месца правядзеньня мясцовага сходу. Ініцыятары абавязаныя самі апавясьціць усіх жыхароў горада аб даце, часе і месцы правядзеньня сходу. Паводле "Закона Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў" (арт.3) пад дзеяньне гэтага Закону не падпадаюць сходы, якія арганізуюцца паводле Закона аб мясцовых сходах. Гэта значыць, што арганізатары Народных сходаў не абавязаныя падаваць заяўкі на дазвол ў выканкамы, а тыя ў сваю чаргу не маюць права забараніць Народныя сходы. Гэта значыць, што ўлады не маюць ніякіх законных падставаў падвяргаць якім небудзь рэпрэсіям грамадзянаў за падрыхтоўку і ўдзел у Народным сходзе. 10. Дзеля яшчэ большага ўзроўню легальнасьці і законнасьці, ініцыятарам Народных сходаў лепей прызначаць іх на тыя месцы, якія мясцовымі выканкамамі сьпецыяльна вызначаныя дзеля правядзеньня масавых мерапрыемстваў (інфармацыю можна ўзяць на сайтах выканкамаў) і запрасіцьць на Народныя сходы прадстаўнікоў упадаў, каб тыя мелі магчымасьць непасрэдна адказаць людзям на хвалюючыя іх пытаньні. 11. Зборшчыкам подписаў карысна будзе ведаць, што людзей звычайна цікавяць два блока пытаньняў: а) спыненьне росту цэнаў; індэксацыя заробкаў, пеньсіяў, стыпендыяў, грашовых дапамогаў у адпаведнасьці з ростам цэнаў, а рублёвых укладаў насельніцтва ў адпаведнасьці з курсам рубля на 1 студзеня 2011 г; забеспячэньне грамадзянам магчымасьці свабодна купляць валюту і вяртаць валютныя крэдыты ў беларускіх рублях; адмена сістэмы кароткатэрміновых прымусовых кантрактаў; стымуляваньне гаспадарчай ініцыятывы і прадастаўленьні магчымасці прадпрымальнікам ствараць новыя працоўныя месцы. б) аднаўленьне законнасьці ў краіне; вызваленьне палітвязняў; правядзеньне свабодных выбараў. 12.Сябры ініцыятыўных групаў і зборшчыкі подпісаў павінны плянаваць, што 8 кастрычніка на Народных сходах павінны быць: -- прынятыя патрабаваньні да ўладаў, якія будуць утрымліваць як сацыяльна-эканамічныя так і палітычныя пункты. -- абраныя паўнамоцныя прадстаўнікі Народных сходаў, якім даручаецца перадаць патрабаваньні Народных сходаў уладам і весьці пры патрэбе зь імі перамовы. Гэтымі паўнамоцнымі прадстаўнікамі могуць быць абраныя як прадстаўнікі "старой" апазыцыі якім людзі павераць, так і новыя непартыйныя актывісты, што вылучацца пад час падрыхтоўкі і правядзеньня Народных сходаў. -- прызначаная дата наступных Народных сходаў, на якіх паўнамоцныя прадстаўнікі павінны дакласьці людзям аб рэакцыі уладаў на іх патрабаваньні і прапанаваць тыя дзеяньні, якія павінны прымусіць улады выканаць патрабаваньні людзей. У сувязі з тым, што паводле Закона ўлады абавязаныя даць адказ на звароты людзей не пазьней як на працягу месяца, наступныя Народныя сходы прапануецца сабраць 7 лістапада (нядзеля). 13. Сябры ініцыятыўных групаў і зборшчыкі подпісаў павінны разумець, што у выпадку, калі ўлады праігнаруюць патрабаваньні Народных сходаў, прынятых 8 кастрычніка, 7 лістапада Народным сходам неабходна будзе прымаць рашэньні аб тых рашучых мерах (цалкам законных і мірных) якія павінны прымусіць уладу пайсьці народу на саступкі. Дарэчы, прымусіць рэжым пайсьці на саступкі можа ўсеагульная, усебеларуская палітычная забастоўка, як цалкам законны і мірны сродак барацьбы людзей за свае сацыяльныя і грамадзянскія правы. Так, паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Артыкул 41): "Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключна з правам на аб'яднаньне ў прафесійныя саюзы, заключэньне калектыўных дамоваў і правам на забастоўку". А паводле Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (Артыкул 388.): "Забараняецца прымушаць да ўдзелу або да адмовы ад ўдзелу ў забастоўках." Але трэба разумець, што ўсеагульную забастоўку немагчыма абвясьціць і арганізаваць вузкай групе палітыкаў. Рашэньне аб усеагульнай забастоўцы (каб яна была сапраўды масавай і пасьпяховай) павінны прыняць сотні тысячаў людзей. 14. Сябры ініцыятыўнай групы і зборшчыкі подпісаў павінны тлумачыць людзям, што вядома, хацелася бы каб зьмены адбыліся заўтра і без асаблівых ахвяраў і намаганьняў. Але цудаў не бывае. У любы посьпех трэба ўкласьці час, сілы і працу. Арганізаваўшы аргкамітэты Народных сходаў мы не просім нікога прагаласаваць за нейкага кандыдата ў прэзідэнты ці дэпутаты, не просім уступіць у нейкую партыю. Мы, такія жа грамадзяне як і Вы, прапануем разам выступіць у абарону нашых з Вамі грамадзянскіх правоў. І ў сувязі з гэтым мы прапануем ўсім зацікаўленым людзям пісаць у незалежныя СМІ і на сайт Народнага сходу артыкулы пад агульнай назвай: "Што бы я сказаў на Народным сходзе?", а таксама прысылаць на сайт Народнага сходу тэксты і ўзоры варыянтаў агітацыйных улётак. Усе гэтыя тэксты і ўлёткі мы будзем разьмяшчаць на сайце ў рубрыцы "матэрыялы для распаўсюду", а кожны з Вас будзе мець магчымасьць гэтыя матэрыялы самастойна скачаць, раздрукаваць і распаўсюдзіць. Давайце мяняць становішча ў нашай Краіне разам!.
22.08.11 12:41
загружаются комментарии

Виктор Ивашкевич