Выкрыты “шпіён” – барысаўскі ксёндз?

Учора Лукашэнка распавеў пра “шпіёна”, які працаваў на замежныя выведкі і прычыніў шкоды нейкім людзям, што працавалі за мяжой. Сёння стала вядома, што гэтым “шпіенам” можа быць ксёндз-пробашч касцела ў Барысаве. 

Па непацверджаных афіцыйна дадзеных, ён быў арыштаваны і змешчаны ў турму КДБ яшчэ месяц таму. Што мог зрабіць такога шпіёнскага ксёндз у Барысаве? Пакуль увогуле невядома пра якія “шпіёнскія” справы ідзе размова. Але вось што цікава: Лукашэнка кажа пра людзей, якія працуюць за мяжой і якія пацярпелі ад дзейнасці ксяндза-“шпіёна”. 

Я не люблю рабіць нейкіх высноў папярэдніх, але ведаю, што гавораць парафіяне пра свайго святара ў Барысаве, ведаю колькі дабра і карысці ён зрабіў для касцёла і для ўсіх веруючых. 

І таксама ведаю, як у Беларусі працуе КДБ, якія правакацыі можа здзяйсняць міліцыя, як суд можа знайсці сведкаў па любой справе і так далей. Арышты актывістаў людзьмі ў цывільным і запіхванне ў бусы, правядзення судоў са сведкамі-міліцыянтамі, правядзення судоў нават без выкліка абвінавачанага і яго адвакатаў - усё гэта прыклады “прававой” дзяржавы па-беларуску! 

Мне, як юрысту па адукацыі, вельмі прыкра глядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі, дзе ўлады не спрабуюць нават, як кажуць, “для віда” захоўваць закон і права! 

А можа паважаны ксёндз-пробашч распавядаў у замежжы пра нелегітымны рэжым, пра палітвязняў, ці пра нейкіх дзеячоў беларускага рэжыма, што працуюць у замежных прадстаўніцтвах? 

Невядома, як пойдзе гэтая чарговая “шпіёнская” справа далей, але заклікаю ўсіх людзей да салідарнсаці і да супрацьстаяння з неадэкватнымі дзеяннямі ўлады. Бо пакуль мы ўсе не пачнем абараняць свае правы, не пачнем быць салідарнымі, не пачнем усе разам уставаць на абарону актывістаў, на абарону простых людзей, якія пацярпелі ад уладаў, да той пары не ўбачым мы ні дэмакратыі, ні права, ні справядлівасці! 

.
27.07.13 14:20
загружаются комментарии

Юрий Солодкий